Перайсці да зместу

Тавой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Тавой
бірм.: ထားဝယ်
14°02′12″ пн. ш. 98°11′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1751
Вышыня цэнтра 13 м
Часавы пояс UTC+06:30
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 146 964 чал. (2014)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 59
Паказаць/схаваць карты
Тавой (М'янма)
Тавой
Тавой

Тавой (бірм.: ထားဝယ် — Тхавэ) — горад на паўднёвым усходзе М’янмы (Былая Бірма), сталіца адміністрацыйнай вобласці Танінтаі. Размешчаны за 614,3 км на поўдзень ад Янгона на паўднёвым беразе ракі Тавой. Насельніцтва на 2004 год ацэньваецца ў 139 900 чалавек. Знаходзячыся на адлегласці 30 км па рацэ да Андаманскага мора, горад з’яўляецца важным портам.

Гэтая вобласць была населена тавойцамі, монамі і карэнамі, а таксама тайскімі маракамі. Сучасны горад быў заснаваны ў 1751 годзе як порт, які абслугоўваў тайландскую сталіцу Аютая. Пазней тэрыторыя трапіла пад уладу бірманцаў, а потым была занятая брытанцамі пасля першай англа-бірманскай вайны ў 1826 годзе. Чыгунка і шаша да астатняй часткі М’янмы былі пракладзены нядаўна. Тавой стаў прадметам абмеркавання і спрэчак з нагоды трубаправода натуральнага газу паміж М’янмай і Тайландам.

У XVIII стагоддзі народ інтха перасяліўся з Тавоя на возера Інле, ратуючыся ад канфліктаў з тайландцамі і бірманцамі. Яны стварылі каларытную культуру на поўдні штата Шан.

Тавойская адзенне — лонджы і саронгі — знакамітыя на ўсю краіну.[1] Вырабляецца таксама каўчук, сушаная рыба і цікавая драўніна. Вырошчваюцца арэхі кеш’ю і бетэль, арэхі экспартуюцца ў Кітай, Індыю і Тайланд. Тут вырошчваюцца трапічныя садавіна — ананас, манга і дурыяны. Тут вырошчваецца ўнікальная садавіна «зінці» (на мясцовым дыялекце), які не расце больш нідзе.

У Тавоі ёсць уласная непісьмовая мова, якая афіцыйна лічыцца дыялектам бірманскай.

ГодКолькасць
2004 139 900
2014 146 964

У ваколіцах на моры — маляўнічыя пляжы. Маюцца гарачыя крыніцы.

Будыйскія помнікі:

  • Пагада Iын Матэці на поўдзень ад горада
  • Пагада Шын Моў на поўнач ад горада
  • Пагада Лоўка Тарафу з самым вялікім у Бірме Будай, які ляжыць (80 м)

Зноскі

  1. Dawei Traditional Longyi Weaving Art inc. video(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2007. Праверана 10 студзеня 2007.