Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі
Род дзейнасці інжынер, кіраўнік, мостабудаўнік
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі — беларускі інжынер-мостабудаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў кафедру «Масты і танэлі» факультэта транспартных камунікацый Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта ў 1979 годзе[1].

З 1980 па 2016 гады працаваў у ААТ «Мостабуд». Прайшоў шлях ад майстра да генеральнага дырэктара[1].

Пазней заняў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскай асацыяцыі дарожных арганізацый «Беласдар»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае ўзнагароды: Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Ордэн Пашаны, Знак «Ганаровы транспартнік», Знакі «Ганаравы дарожнік» І і ІІ ступені[1].

Зноскі