Факультэт транспартных камунікацый БНТУ
Выгляд
| Факультэт транспартных камунікацый | |
|---|---|
| Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
| Заснаваны | 1958 |
| Дэкан | Сяргей Ягоравіч Краўчанка |
| Адрас | Мінск, вуліца Францыска Скарыны, 25/3 |
| bntu.by/ftk/item/ftk.html | |
Факультэт транспартных камунікацый БНТУ (ФТК БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Факультэт створаны ў 1958 годзе як факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва ў межах праграмы падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Аўтамабільныя дарогі». У 1978 годзе факультэт перайменаваны ў факультэт дарожнага будаўніцтва. Сучасную назву факультэт атрымаў у 1998 годзе.
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Аўтамабільныя дарогі
- Геадэзія і аэракасмічныя геатэхналогіі
- Масты і тунэлі
- Матэматычныя метады ў будаўніцтве
- Механізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Архіпавіч Голубеў (1975—1988)
- Іосіф Мікалаевіч Вярбіла (1988—2012)
- Аляксей Уладзіміравіч Бусел (2012—2018)
- Сяргей Ягоравіч Краўчанка (з 2018)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт транспартных камунікацый БНТУ Архівавана 12 жніўня 2020. на сайце БНТУ