Тадэвуш Янавіч Завіша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Янавіч Завіша
Лебедзь
Лебедзь
маршалак шляхты Ігуменскага павета
1817 — 1820

Нараджэнне 1790
Смерць не раней за 4 студзеня 1839
Род Завішы
Бацька Ян Караль Завіша[d]
Маці Тэрэза са Свентаржэцкіх[d]
Жонка Валерыя з Завішаў[d]
Дзеці Ян Казімір Завіша

Івон Тадэвуш Янавіч Завіша (каля 1790 — пасля 4 студзеня 1839) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Завіша герба «Лебедзь», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Яна Кароля, палкоўніка войскаў літоўскіх, і Тэрэзы са Свентарэцкіх[1].

Ахрышчаны 27 кастрычніка 1790 года ў Халуйскай царкве[1].

Маршалак павятовы ігуменскі ў 1817—1820 гадах[1].

Валодаў маёнткамі Сяргеевічы (225 муж. падданых) і Жорнаўка (1130 муж. падданых) Ігуменскага павета[1].

У 1817 годзе рабіў вывад шляхецтва, у 1832 — судалучэнне[1].

Памёр пасля 4 студзеня 1839 года[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з графіняй Валерыяй з Завішаў, дачкой Казіміра Аляксандра Завішы, генерал-маёра расійскіх войскаў[1]. Дзеці[1]:

Меў пляменніка (па сястры Юстыне-Юдыце), Ігната Завішу, які меў намер паступаць на службу ў Лубенскі гусарскі полк (1834)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з 29. Завішы, з Куразвенк Кязгайлаў на Бакштах Завішы герба «Ружыц» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 116.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 29. Завішы, з Куразвенк Кязгайлаў на Бакштах Завішы герба «Ружыц» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 116.