Тайгета (плеяда)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тайгета, плеяда)
Перайсці да: рух, знайсці

Тайге́та (стар.-грэч.: Ταϋγέτη; познелац. Taygete, Taygeta) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з плеяд; каханая Зеўса, маці Лакедэмона, якая дала імя Лаконскаму горнаму ланцугу Тайгет. Дачка Атланта[1] і Плеёны. Нарадзіла ад Зеўса Лакедэмона[2]. Яе выкраданне было намалявана на троне ў Аміклах[3]. Паводле іншага апавядання, Артэміда ператварыла яе ў лань, каб выратаваць ад дамаганняў Зеўса[4], і тая ў падзяку абяцала Артэмідзе златарогую лань, якую пазней злавіў Геракл[5].

Зноскі

  1. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.169 М.-У.
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 1.3
  3. Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 10
  4. Схолии к Пиндару. Олимпийские песни III 30 // Примечания М. Л. Гаспарова в кн. Пиндар. Вакхилид. Оды. Фрагменты. М., 1980. С.401
  5. Піндар. Алімпійскія песні III 30