Ніёба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніёба
Niobe Statue Kvetna Gardens Kromeriz Czech Republic.jpg
Пол жанчына
Бацька Tantalus[d][3][2][5]
Маці мерк. Тайгета[3][5], мерк. Дыёна[d][3][5] або Euryanassa[d]
Браты і сёстры Pelops[d][1]
Муж Amphion[d][2][3][4]
Дзеці Amphion[d], Chloris[d], Sipylus[d], Amyclas[d], Alphenor[d], Damasichthon[d], Ismenus[d], Tantalus[d], Phaedimus[d], Ilioneus[d], Neaera[d], Amaleus[d], Archenor[d], Archemorus[d], Astycrateia[d], Astynome[d], Astyoche[d], Chias[d], Cleodoxa[d], Klytia[d], Etodaea[d] і Eupinytus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрахам Блумарт, Ніёба і яе дзеці, 1591

Ніёба (Ніябе́я; стар.-грэч.: Νιόβη, лац.: Niobe) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[6] дачка Тантала і Дыёны[7] (або Эўрыянасы), або дачка Тайгеты[8], сястра Пелопа.

Жонка фіванскага цара Амфіёна, заганарылася сваімі дзецьмі — Ніябідамі і ўздумала параўнацца з Лета, у якой былі толькі двое дзяцей: Апалон і Артэміда. Блізкая сяброўка Лета[9]. Стала гаварыць, што яна пладавіцей за багіню Лета, і тая разгневалася[10]. Або стала гаварыць, што яе дзеці былі найпрыгажэйшымі з людзей[11]. Звесткі пра колькасць дзяцей Ніёбы разыходзяцца. Найбольш папулярнай стала версія пра 7 сыноў і 7 дочак[12] (паводле Гесіёда, 10 сыноў і 10 дочак або 9 і 10[13]; паводле Гамера — 6 сыноў і 6 дочак[14], тое ж у Ферэкіда[15]; паводле Геланіка — 4 сыны і 3 дачкі (схаліяст да Еўрыпіда), паводле Герадора — 2 сыны і 3 дачкі (Апаладор); паводле Ласа — 7 і 7[16], паводле Алкмана ўсяго 10[16], паводле Сапфо 9 сыноў і 9 дочак[17], паводле Мімнерма і Піндара — 20[16]). Паводле Вакхіліда, 10 сыноў і 10 дочак[18]. Яшчэ пра іх пісалі Геланік і Ксанф. Авідзій называе імёны 7 сыноў Ніёбы, але не імёны дочак.

Раздражнёная фанабэрыстасцю Ніёбы, Лета звярнулася да сваіх дзяцей, якія сваімі стрэламі знішчылі ўсіх дзяцей крыўдзіліцы. Артэміда забіла ўсіх дочак Ніёбы ў яе ўласным доме, а сыноў, якія палявалі на схілах Кіферона, забіў Апалон. Паводле некаторых аўтараў, яшчэ 1 сын і 1 дачку выратаваліся. Паводле трагедыі, сыны былі забіты, палюючы на Сіпіле, а дочкі — у палацы, акрамя Хларыды[7].

Дзевяць дзён ляжалі яны непахаваныя; нарэшце на дзясяты былі адданы зямлі багамі, бо Зеўс ператварыў сэрцы людзей у камень. Ніёба ад гора ператварылася ў камень і ў вечнай тузе плача пра загінулае нашчадства[19]. Пасля смерці дзяцей Ніёба прыйшла ў Сіпіл да свайго бацькі Тантала і там, узмаліўшыся да багоў, ператварылася ў камень, які струменіць слёзы днём і ўначы[20] Згадана ў «Іліядзе», пераўтворана ў камень на Сіпіле[21], паводле Гамера, у камень былі пераўтвораны і іншыя людзі, так што няма каму было пахаваць дзяцей Ніёбы.

Такая версія гэтага міфа ў Гамера. Многія паэты пасля яго карысталіся гэтым сюжэтам, апяваючы «Νιόβης πάθη», гэта значыць, «пакуты Ніёбы», якія ўвайшлі ў прымаўку. Асабліва драматычнае паданне пра Ніёбу выяўлена ў Авідзія[22]. Паводле версіі міфа, прынятай Авідзіем, Ніёба пасля ператварэння ў камень была панесена віхорам на родны Сіпіл, дзе каменная статуя яе зраслася з вяршыняй Фрыгійскай гары. Яшчэ ў старажытнасці тлумачылі гэты міф тым, што сапраўды вяршыня гары Сіпіла мае формы чалавечага цела ў сагнутай позе (Паўзаній, I, 25, 5).

Грэчаскі навуковец Паўсаній (II ст. н.э.) успамінаў:

Гэту Ніёбу я і сам бачыў, падняўшыся на гару Сіпіл; зблізку — гэта стромкая скала, і таму, хто стаіць перад ёй яна не паказвае ніякага аблічча жанчыны … калі ж стаць далей, тады здаецца, што ты зусім ясна бачыш жанчыну, якая плача[23].

Магільныя помнікі дзяцей Амфіёна паказвалі ў Фівах, асобна сыноў, асобна дочак; а таксама попел ад іх пахавальнага кастра[24]. Паводле вытлумачэння, Ніёба паставіла на магіле дзяцей сваю каменную скульптуру[25].

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Ніёба» (фр.154-161 Рат)[26], трагедыі Сафокла «Ніёба» (фр.441-448 Рат), Мелітона і невядомага аўтара «Ніёба».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Н. О. Пелопс // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIII. — С. 124.
  2. а б Н. О., А. А. С. Ниоба // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 213–214.
  3. а б в г Любкер Ф. Niobe // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 921–923.
  4. Любкер Ф. Amphio // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 80–81.
  5. а б в Любкер Ф. Tantalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1342.
  6. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.222-223, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.456
  7. а б Гігін. Міфы 9
  8. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.560
  9. Сапфо, фр.142 Лобель-Пейдж
  10. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 74, 3; Ювенал. Сатыры VI 177
  11. Дыян. Траянская гаворка 9
  12. Еўрыпід. Крэсфонт, фр.455 Навук; Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 70 Пейдж; Сенека. Медэя 955
  13. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.183 М.-У.; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  14. Гамер. Іліяда XXIV 604; Феадарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Праперцый. Элегіі II 20, 8
  15. Схолии к Еврипиду. Финикиянки 159 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  16. а б в Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36
  17. Авл Геллий. Аттические ночи XX 70 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20
  18. Вакхілід, фр.20d Блас
  19. «Іліяда», XXIV, 602—617
  20. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 6
  21. Гамер. Іліяда XXIV 602; Сафокл. Антыгона 823—833
  22. «Метамарфозы», VI, 146—312
  23. Паўсаній. Апісанне Элады I 21, 3
  24. Паўсаній. Апісанне Элады IX 16, 7; 17, 2
  25. Палефат. Пра неверагодны 8
  26. Арыстафан. Жабы 912—920: «трагічная лялька»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса II 159 і інш.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).