Така (атол)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Така
Taka Atoll - EVS Precision Map (1-100,000).jpg
11°08′33″ пн. ш. 169°37′06″ у. д.HGЯO
Архіпелаг Маршалавы Астравы
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of the Marshall Islands.svg Маршалавы Астравы
Така (атол) (Маршалавы Астравы)
Така
Така
Плошча 0,57 км²
Найвышэйшы пункт 0,3 м
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Така на Вікісховішчы

Така (англ.: Taka, маршал.: Tōkā), вядомы таксама як атол Суворава (англ.: Suwarrow, Suvarov, руск.: атол Суворова) — атол на паўночным усходзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы - 0,57 км². Незаселены.

Така — невялікі атол з лагунай, якая займае плошчу 93,14 км². Вакол яе прасціраецца каралавы рыф с 6 астраўкамі. На паўднёвым захадзе ў каралавым рыфе сустракаецца праліў, прыдатны для заходу сярэднямерных суднаў. Атол знаходзіцца ў 479,2 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы Маршалаў.

Значная частка астравоў пакрыта лесам, хмызнякамі і какосавымі гаямі. Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі. Каля вострава добра захаваўся падводны свет каралавага рыфа.

Така быў адкрыты ў 1527 г. іспанцамі. У 1816 г. даследаваны расійскай экспедыцыяй на чале О. Кацэбу, які даў яму назву атол Суворава.

Землі атола Така выкарыстоўваюцца тубыльцамі суседняга атола Утырык для занятку сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і збіральніцтвам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]