Талька (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белькавічы — курганны могільнік каля в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва — Турэцкія магілы, Французскія магілы. На паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. 2 курганы вышынёй 1,5 і 2 м, дыяметрам 10 м. Раней тут было 5 курганоў.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9