Талька (вёска)
Вёска
Талька
| ||||||||||||||||||||||
Та́лька[1] (трансліт.: Taĺka, руск.: Талька) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Тальцы. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. За 21 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, за 83 км ад Мінска.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Першыя пісьмовыя згадкі Талькі датаваныя 1833 годам. Паводле дакумента «Аб ліквідацыі Смілавіцкага місіянерскага рымска-каталіцкага манастыру», які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, пасля паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады для абмежавання каталіцкага і польскага ўплыву зачынілі Касцёл Святога Вінцэнта і кляштар місіянераў у Смілавічах. Маёмасць кляштара было загадана прадаць з адкрытага торгу і грошы перадаць у казну Мінскай губерні. На торг з’ехаліся шляхта і купцы-яўрэі, у тым ліку згадваецца купец Ёсель Ёселевіч з Талькі.
Пасля адкрыцця ў 1873 годзе руху на ўчастку Вілейка — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі вёска пачала развівацца і расці.
У пачатку XX ст. вядомы як маёнтак у Амельнянсай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20 жніўня 1924 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавета.
З канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
З 20 па 22 верасня 1941 года ў лесе каля Талькі нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна мірнае яўрэйскае насельніцтва Талькі. На месцы іх пахавання былі пастаўлены мармуровыя пліты з прозвішчамі забітых: Прус, Цывіны, Зубаравы, Фрукмкіны, Меламед, Розін, Кац. Ініцыятарам мемарыяла выступіў генерал Ілья Прус, сваякі якога таксама ў ліку забітых.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць Свята-Пакроўская царква, якая знаходзіцца ў будынку былой крамы.
- Рэлігія
Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]
У якасці неафіцыйнага геральдычнага знака Талькі выкарыстоўваецца герб, прыдуманы ў 2004 годзе вучнямі Талькаўскай сярэдняй школы падчас падрыхтоўкі да свята «Наш край». Апісанне: у белым полі «нямецкага» шчыта пасярэдзіне намалявана чорная падкова[3].
Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]
Каля Талькі праводзіцца штогадовы беларускі музычны фестываль «Талькаўскі фэст».
- Талькаўская сельская бібліятэка. У 1917 г. у прыватным доме была адкрыта хата-чытальня. Перад вайной хату-чытальню змяніла багатая бібліятэка, для якой было пабудавана спецыяльнае памяшканне. Падчас баявых дзеянняў былі знішчаны ўсе кнігі, захаваліся толькі тыя, што засталіся на руках у чытачоў. З іх і пачаў фарміравацца кніжны фонд бібліятэкі. 8 сакавіка 1949 г. быў падпісаны загад № 4 аддзела культуры Пухавіцкага раённага Савета «Аб адкрыцці Талькаўскай хаты-чытальні». Зараз бібліятэка з’яўляецца не толькі прапагандыстам кнігі і захавання кніжных багаццяў, але і арганізатарам вольнага часу наведвальнікаў. Вядзецца цікавая работа па выхаванню беларускасці, павагі да сваёй Радзімы, яе гісторыі і культуры. Фонд бібліятэкі налічвае 6,5 тыс. экзэмпляраў, з іх больш за 2,2 тыс. выданняў — на беларускай мове. Штогод тут абслугоўваюцца болей 400 чытачоў, з якіх 90 — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў.
- Дзейнічае палац культуры
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Курганны могільнік.
- Мемарыяльная дошка ў памяць пра Якуба Коласа
- Помнік загінулым салдатам і партызанам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945)
- Магіла ў Тальцы сяржанта Емяльянава і партызана з Чэхіі Вільяма Гамулы (1924—1944)
- Чыгуначная казарма пачатку XX стагоддзя
- Мемарыяльны знак на месцы, дзе 22 верасня 1941 года расстралялі 280 жыхароў вёскі. Па сведчаннях сведак фашысты сагналі ўсіх габрэяў у лес, прымусілі капаць яму, класціся туды тварам уніз і расстрэльвалі. Толькі ў 70-е гады з’явіліся прыватныя помнікі на месцы расстрэлу. На дадзены момант няма нават поўнага спіса ўсіх пахаваных.
- Дом, у якiм жыу Я. Колас. Менавiта у гэтым доме Якуб Колас напiсау «Міхасёвы прыгоды» i «Дрыгву». Узгадывау Тальку i aднaiменую рэчку у сваiх творах [4].
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Сінагога
- Культура і грамадства
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]
- Бальніца. Талькаўская бальніца пачала працаваць у 1950 годзе. У лякарні працаваў заслужаны лекар БССР Жданавіч Т. А.
- Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясная казка». Заснаваны ў 1971 годзе. Першая назва «Гайдаравец». З 1999 года належыць пуховіцскаму РАА[5][6].
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
- У вёсцы знаходзіцца талькаўскае лясніцтва.
- Аграсядзіба «Талькаўскія сцежкі» [8].
- Пошта
Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Талька
- Эканоміка
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Леапольдавіч Лысакоўскі — савецкі разведчык.
- Іван Браніслававіч Шаціла — беларускі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст БССР.
- Міхаіл Рыгоравіч Булынка — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
- Мікалай Паўлавіч Крандо — генерал-лейтэнант (1960).
- Іван Іванавіч Паўловіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
- Таццяна Аляксандраўна Ждановіч — заслужаны ўрач БССР (1960).
- Галерэя
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці»(руск.)
- ↑ Гербы. puchavickirajon.info
- ↑ https://globus.tut.by/talka/index.htm
- ↑ http://uomoik.gov.by/page/%D0%9E%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B8-%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D1%80%D1%8C-%D0%9B%D0%B5%D1%81%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%BA%D0%B0-%D0%92%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%80%D0%B0%D0%B8%D0%BE%D0%BD%D0%B0.aspx
- ↑ https://vk.com/lesnaya_skazka
- ↑ https://talka.schools.by/teachers
- ↑ http://talka.info/?page_id=91
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талька (вёска)
- Школьны краязнаўчы сайт