Перайсці да зместу

Тамара Фёдараўна Мушынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Фёдараўна Мушынская
Дата нараджэння 29 жніўня 1934(1934-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 2019(2019-10-13) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Альма-матар

Тамара Фёдараўна Мушынская (29 жніўня 1934, Мінск, Беларусь — 13 кастрычніка 2019, Мінск) — беларускі педагог, літаратуразнаўца, метадыст.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1957). У 1957—1991 гадах працавала настаўніцай у школах горада Мінска. У 1981—1983 гадах адначасова з’яўлялася загадчыцай кабінетам рускай мовы і літаратуры Мінскага гарадскога інстытута ўдасканальвання настаўнікаў.

У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы па тэме «Формирование личностного отношения старшеклассников к художественному произведению как средство обогащения их идейно-нравственного опыта».

У 1991—1992 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагагічнай адукацыі Акадэміі педагагічны навук СССР. У 1992—2007 гадах — у Нацыянальным інстытуце адукацыі: навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік. Загадчыца лабараторыяй тэорыі і методыкі навучання мовам і літаратуры (2004—2007).

Жонка літаратуразнаўцы Міхася Мушынскага, маці крытыка і паэтэсы Таццяны Мушынскай.

Аўтар шасці кніг і звыш за 60 артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры. Суаўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Суаўтар 11 праграм па рускай літаратуры, 16 падручнікаў для V—XI класаў сярэдняй школы, 10 метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў літаратуры, 4 хрэстаматый.

  • Адзначана прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы падручнік для сярэдняй школы разам з суаўтарамі падручнікаў па рускай літаратуры для V, VI і VIII класаў (1999).
  • Художественная литература и самореализация личности. — Мн.: Университетское, 1991. — 180 с.
  • Беларуская літаратура 20 — 30 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 1994.
  • Беларуская літаратура 20 — 40 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 2000.
  • Русская литература в вопросах и ответах: 11 класс (серия «Экзамены»): Учебное пособие для выпускников. — Мн.: АВЕРСЭВ, 2001. — 224 с. (2-е выд. Мн., 2002. — 271 с.).
  • Русская литература ХХ века: Учебное пособие для абитуриентов. — Мн.: ООО «Юнипресс», 2003. — 496 с.
  • Художественная литература и самореализация личности. — 2-е выд., перапр. і дапоўн. — Мн.: ИВЦ Минфина, 2008. — 224 с.