Манежная плошча (Масква)
Манежная плошча Масква Масква | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Масква |
Акруга | ЦАА |
Раён | Цвярскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Ахотны рад, Плошча Рэвалюцыі, Тэатральная |
Паштовы індэкс | 125009 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мане́жная плошча (руск.: Мане́жная площадь; уключаючы был. Майсееўскую плошчу, Абжорны завулак, Ласкутны завулак і тупік, прыляглыя часткі Вялікай Нікіцкай, Манежнай, Махавой і Цвярской вуліц; 1967—1990 — плошча 50-годдзя Кастрычніка) — плошча ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы побач з Крамлём і Аляксандраўскім садам. Ад Манежнай плошчы адыходзяць вуліцы: Манежная, Махавая.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала назву ў 1937 годзе ад будынку Манежа, які выходзіць на плошчу[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1817 годзе Манеж быў шчыльна забудаваны аж да 30-х гадоў XX стагоддзя. Паміж усходнім фасадам і Аляксандраўскім садам праходзіла вуліца, званая Нягліннай па рацэ Няглінцы, заключанай у трубу ў 1819 годзе. Заходні фасад выходзіў на Махавую вуліцу, паўднёвы — на невялікую плошчу перад Кутаф’яй вежай (у розныя гады яна называлася па-рознаму: Сянная, Сапажковая), паўночны ж фасад выходзіў на кароткі пачатковы адрэзак Вялікай Нікіцкай вуліцы і ўпіраўся ў квартал пабудоў паміж Нягліннай і Махавой. Унутры квартал падзяляўся напалам Ласкутным завулкам, які ішоў ад Манежа да будынка гасцініцы «Ласкутная», ад яго таксама адыходзіў кароткі Абжорны завулак.
У 1883 годзе на Майсееўскай (Манежнай) плошчы насупраць гасцініцы «Нацыяналь» была асвячона Капліца Аляксандра Неўскага, пабудаваная ў гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне[2].
У 1922 годзе ранейшая Няглінная вуліца была пераназвана ў Манежную, а назва Нягліннай вуліцы была прысвоена былому Нягліннаму праезду, які вёў да Трубнай плошчы.
У 1931 годзе плошча перад паўднёвым фасадам Манежа, звернутым да Траецкай брамы Крамля, была названа Манежнай плошчай. У 1932 годзе пачаўся знос пабудоў па Ласкутным завулку і ўсходняму боку Махавой вуліцы. Усе пабудовы былі знесены да 1934 года. Гэта было выклікана будаўніцтвам першай лініі Маскоўскага метрапалітэна. На месцы квартала былі пабудаваны два тунэлі службовай злучальнай галіны паміж цяперашнімі Сакольніцкай і Філёўскай лініямі (да 1938 года — галоўныя шляхі адзінай Кіраўскай лініі). Адзін з гэтых тунэляў быў разабраны ў сярэдзіне 90-х пры будаўніцтве гандлёвага комплексу «Ахотны рад», другі працуе дагэтуль.
Да 1935 года неразабраным заставаўся толькі невялікі квартал, які непасрэдна прылягаў да толькі што пабудаванай гасцініцы «Масква». Канчаткова будучая Манежная плошча была расчышчана да 1938 года.
Адразу пасля свайго стварэння плошча яшчэ не мела назвы, у друку яе назвалі то Новаманежнай, каб адрозніць яе ад ранейшай Манежнай плошчы, названай Стараманежнай, то Універсітэцкай. Аднак гэтыя назвы не прыжыліся, да моманту канчатковага афармлення плошчы яна атрымала назву Манежнай.
У 1967 годзе плошчу пераназвалі ў плошчу 50-годдзя Кастрычніка. На плошчы быў усталяваны закладны камень манумента ў гонар гэтага юбілею, але сам помнік так і не быў усталяваны. У 1990 годзе плошчы вярнулі першапачатковую назву.
У 1990-х гадах пад Манежнай плошчай быў пабудаваны буйны падземны гандлёвы комплекс «Ахотны рад». Першапачаткова ў конкурсе на праект рэканструкцыі плошчы выйграла архітэктурная майстэрня Барыса Улькіна. Аднак плошча была рэканструявана па праекце «Маспраект-2» пры ўдзеле скульптара З. К. Цэрэтэлі[3]. Каскад фантанаў у Алэксандрыўскам саду, якія ўваходзяць у склад гандлёвага комплексу «Ахотны рад», збудаваны ў ахоўнай зоне аб’екта Сусветнай спадчыны — Маскоўскага Крамля[4]. Паводле меркавання мастацтвазнаўца і архітэктурнага крытыка Р. І. Рэўзіна, будаўніцтва «Авотнага раду» практычна знішчыла Манежную плошчу[5].
Масавыя падзеі на плошчы
[правіць | правіць зыходнік]Манежная плошча неаднаразова была месцам масавых мітынгаў, у тым ліку несанкцыянаваных, падчас перабудовы (1990—1991), у падтрымку Барыса Ельцына і супраць улады КПСС, у тым ліку падчас жнівеньскага путчу 1991 года.
У 1997 годзе на Манежнай плошчы выступалі The Prodigy, а ў 1998 — рэпер Куліа.
9 чэрвеня 2002 года на плошчы адбыліся масавыя беспарадкі пасля пройгрышу нацыянальнай зборнай ў матчы з Японіяй у ходзе чэмпіянату свету па футболе.
11 снежня 2010 года на плошчы зноў прайшлі масавыя беспарадкі, прычынай для якіх паслужыла забойства заўзятара Спартака Ягора Свірыдава прыезджымі з Паўночнага Каўказа і парадак расследавання данага злачынства.
Зноскі
- ↑ Москва: все улицы, площади, бульвары, переулки / Вострышев М. И.. — М.: Алгоритм, Эксмо, 2010. — С. 315. — ISBN 978-5-699-33874-0.
- ↑ С. К. Романюк. Часовня Александра Невского // Москва. Утраты. — М.: ПТО «Центр», 1992. — 336 с. — ISBN 5-87667-001-4.
- ↑ Ператварэнне Манежнай плошчы Архівавана 30 сакавіка 2005.
- ↑ Хранитель. Алексей Ильич Комеч и судьбы русской архитектуры / Самовер Н.. — М.: Искусство — XXI век, 2009. — С. 160. — 383 с. — 1 100 экз. — ISBN 978-5-980-51-060-2.
- ↑ Г. Ревзин. Охотный ряд открыт до самой глубины . «Коммерсантъ» № 215 (11 снежня 1997). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 25 студзеня 2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Муравьёв В. Б. Московские улицы. Секреты переименований. — М.: Алгоритм, Эксмо, 2007. — 336 с. — ISBN 978-5-699-17008-1.
- Васькин А. А., Гольштадт М. Г. От снесённого Военторга до сгоревшего Манежа. Исторический фотопутеводитель. — М.: Компания Спутник +, 2009. — 400 с. — 2 000 экз. — ISBN 678-5-9973-0100-2.
- Векслер А.Г. Манеж и Манежная площадь Москвы: Горизонты истории. — М.: Вече, 2012. — 144 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-9533-4664-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манежная плошча (Масква)
- Яндэкс. Карты — Манежная плошча
- Google Maps — Манежная плошча
- Манежная плошча — Легенды, Відэа Архівавана 10 мая 2013.
- Віртуальная панарама Манежнай плошчы Архівавана 10 ліпеня 2012.