Тамаш Ляшонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Ляшонак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 верасня 1935(1935-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Тамаш Ляшонак (сапр.: Фама Васільевіч Ляшонак; 5 верасня 1935, в. Загор’е, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 2004) — беларускі паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1954 годзе Залескай сярэдняй школы тры гады служыў у войску. У 1957—1958 гадах вучыўся ў Глыбоцкім тэхнічным вучылішчы, а затым працаваў электраманцёрам і завочна вучыўся ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі.

3 1967 года працаваў на інжынернай пасадзе на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак, а з 1970 года па 1997 год — кіраўніком Глыбоцкага міжраённага аддзялення «Энерганагляду» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдаў вершаваныя зборнікі «Запознены дар» (1995), «Сустрэча» (1997), «Апошні лістапад» (2005), песенны зборнік «Гронка бэзу» (1997).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляшонак Тамаш // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 47.