Тамаш Мінейка (віленскі губернскі маршалак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тамаш Мінейка (1806—1855))
Тамаш Мінейка
Віленскі павятовы маршалак шляхты
1840 — 1843
Папярэднік Гаспар Ганароўскі
Пераемнік Ян Цеханавецкі
Віленскі губернскі маршалак шляхты
1843 — 1846
Папярэднік Эдвард Мастоўскі
Пераемнік Франц Пуслоўскі

Нараджэнне 1806
Смерць 1855
Род Мінейкі
Бацька Міхал Мінейка[d]
Маці Брыгіда з Шабуневічаў[d]
Жонка Эмілія з Ваўжэцкіх[d]
Дзеці Уладзіслаў, Браніслаў Станіслаў, Аліна, Ванда, Марыя

Тамаш (Фама Міхайлавіч)[1] Мінейка (1806, Дубнікі, Завілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён — 1855, Дубнікі) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Міхала і Брыгіды з Шабуневічаў, унук Тамаша Мінейкі.

Віленскі павятовы маршалак шляхты ў 1840—1843 гадах, віленскі губернскі маршалак шляхты з 13 красавіка 1843 да 3 ліпеня 1846 года. Надворны саветнік.

Быў вельмі тоўстым чалавекам — важыў каля 290 кілаграмаў. Меў звычку сядзець адразу на трох крэслах. Заўсёды перамяшчаўся на адным і тым жа кані, які быў вельмі прывязаны да гаспадара. Любімым правядзеннем вольнага часу было паляванне на зайцаў. Мёў высока развітае пачуццё гумару і мяккі характар. Акрамя таго, іграў у карты. Звычайна іграў з адным і тым жа сваім прыяцелем-карцёжнікам[2].

Дзякуючы шлюбу з Эміліяй Ваўжэцкай спадчынны маёнтак Мінейкаў папаўніўся сядзібай у Відзах Лаўчынскіх памерам у 3000 гектараў[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Эміліяй Ваўжэцкай (23 верасня 1812 — 1 лістапада 1878), дачкой Міхала Ваўжэцкага і Катажыны з Лапацінскіх. Меў сыноў Уладзіслава (18321871), Браніслава Станіслава (18461887) і дачок Аліну (жонка Аляксандра Брахоцкага), Ванду (жонка Казіміра Шаткевіча), Марыю (жонка Зыгмунта Гурскага).

Зноскі