Эдвард Мастоўскі
Эдвард Мастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Далэнга | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кароль Дамінік Пшаздзецкі | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Тамаш Мінейка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1790 |
||||||
Смерць |
26 лютага 1855 (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Мастоўскія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Мастоўскі[d] | ||||||
Жонка | Клеменціна з Ваньковічаў[d] і Ідалія з Гюнтэраў[d] | ||||||
Узнагароды |
Эдвард Мастоўскі (польск.: Edward Antenogen Józef Mostowski; 27 чэрвеня 1790, Варшава — 26 лютага 1855) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з графскага роду Мастоўскіх герба «Даленга». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Мастоўскага і Даміцэлы са Секержынскіх. Памешчык з Мінскай і Свянцянскага павета Віленскай губерні[1]. Валодаў Цырклішкамі, праз шлюб з Клеменцінай з Ваньковічаў атрымаў Лучай[2].
На працягу 27 гадоў, з 1812 па 1840, займаў пасаду маршалка Завілейскага павета[3].
Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў. З’яўляўся членам тайнага свянцянскага камітэта. Ад пасады старшыні часовага ўрадавага камітэта адмовіўся. Узначальваў часовы ўрад Свянцянскага павета, актыўных дзеянняў не прадпрымаў. Па рашэнню ВГСК ад 11.10.1831 пакінуты вольным, астаўлены на пасадзе маршалка[1].

Сапраўдны стацкі саветнік. З 26 жніўня 1840 па 6 сакавіка 1843 года займаў пасаду віленскага губернскага маршалка[3].
Памёр 26 лютага 1855 года. Пахаваны ў мураванай капліцы , якую ён сам пабудаваў пры дарозе да Свянцянаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені і ордэна Святой Ганны 2 ступені з імператарскай каронай.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1820 года першы раз ажаніўся з Клеменцінай з Ваньковічаў, дачкой Антонія Ваньковіча, мінскага маршалка і Ганны з Солтанаў[2]. З чатырох сыноў пары двое памерлі маладымі. Паміж двума застаўшыміся бацькоўскую ўласнасць падзялілі так, што малодшы Уладзіслаў, жанаты з Кацярынай са Шчытоў атрымаў Цырклішкі, а старэйшы Багдан, жанаты з Соф’яй Хамінскай, забраў Лучай[2].

У другі шлюбе з графіняй Ідаліяй Гюнтэр дзяцей не меў.
Зноскі
- ↑ а б Мастоўскі Эдвард // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — С. 231. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
- ↑ а б в ГІСТАРЫЧНЫЯ ХРОНІКІ ЛУЧАЯ
- ↑ а б Органы местного управления и самоуправления на территории Беларуси (IX век — 30-е годы XX века) Архівавана 2 жніўня 2022. : пособие / Э. М. Савицкий [и др.]; под общ. ред. С. Н. Ходина. — Минск: БГУ, 2019. — 199 с., [6] л. цв. ил. ISBN 978-985-566-645-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мастоўскі Эдвард // Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — С. 231. — 400 с. — ISBN 985-485-144-3.
- Павятовыя маршалкі свянцянскія
- Губернскія маршалкі віленскія
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1790 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1855 годзе
- Памерлі ў Віленскай губерні
- Пахаваныя ў Літве
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Род Мастоўскіх