Танасомы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Танасомы — арганэлы, якія ўдзельнічаюць у транспарце танінаў з хларапластаў у вакуолі. Знойдзены ў клетках сасудзістых раслін.

Фармаванне і функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Танасомы ўтвараюцца з тылакоідных мембран, якія распадаюцца на мноства бурбалачак, запоўненых танінамі. Паступова, гэтыя бурбалкі адпачкоўваюцца ад мембраны тылакоіда ў выглядзе маленькіх везікул дыяметрам каля 30 нм, у якіх ажыццяўляецца транспарт танінаў у вялікую вакуоль.[1] Пры праходжанні праз мембрану хларапласту група танасом пакрываецца агульнай мембранай, утворанай з знешняй і ўнутранай мембран хларапласту. Такая група трапляе ўнутр вакуолі ў выніку ўгінання танапласту. У выніку група танасом аказваецца ўнутры вакуолі, акружаная двума мембранамі — унутранай, утворанай з мембран хларапласту, і вонкавай, утворанай з мембраны вакуолі. Таніны могуць доўгі час захоўвацца ўнутры вакуолі ў выглядзе так званых танінавых напластаванняў.[2]

Унутры танасом адбываецца палімерызацыя танінаў і фармаванне паліфенолаў. Запасанне танінаў дапамагае расліне бараніцца ад паглынання траваеднымі жывёламі, раслінных патагенаў і забяспечвае абарону ад ультрафіялетавых прамянёў.[3]

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Танасомы былі адкрыты ў верасні 2013 года змешанай групай з французскіх і венгерскіх даследчыкаў[3][4].

Адкрыццё танасом дапамагло зразумець, як атрымаць дастаткова дубільных рэчываў, каб змяніць смак віна, гарбаты, шакаладу і іншых прадуктаў харчавання[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Tannosome. Science News (30 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 24 жніўня 2014.
  2. The tannosome is an organelle forming condensed tannins in the chlorophyllous organs of Tracheophyta(недаступная спасылка). Scoop.it. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2015. Праверана 7 чэрвеня 2015.
  3. а б Kerry Grens. New Organelle: The Tannosome. The Scientist Magazine® (23 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2014. Праверана 22 жніўня 2014.
  4. Jean-Marc Brillouet, Charles Romieu, Benoît Schoefs, Katalin Solymosi, Véronique Cheynier, Hélène Fulcrand, Jean-Luc Verdeil, Geneviève Conéjéro The tannosome is an organelle forming condensed tannins in the chlorophyllous organs of Tracheophyta(англ.) // Annals of Botany. — 2013-10. — В. 6. — Т. 112. — С. 1003–1014. — ISSN 1095-8290. — DOI:10.1093/aob/mct168