Танчхон
Горад
|
Танчхон (кар.: 단천) — горад-порт у КНДР на паўночным усходзе правінцыі Хамгён-Намдо, на ўзбярэжжы Японскага (Усходне-Карэйскага) мора, у вусці ракі Намдэ. Насельніцтва горада — 345 875 чалавек (2008).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі горада ёсць вялікія запасы такіх мінеральных рэсурсаў, як кобальт, магнезіт і жалезная руда. Горад вядомы хімічнай прамысловасцю, металургіяй, вытворчасцю вырабаў з металу, абсталявання і тэкстылю. Горад Танчхон прадстаўлены ў камп’ютарнай гульні «Tradewinds».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз Танчхон праходзіць чыгунка «Пхёнра». Порт у 2012 годзе быў адрамантаваны і адноўлены[2]. Падчас цырымоніі завяршэння рэканструкцыі было зачытана сумеснае віншавальнае пасланне ад Цэнтральнага Камітэта Працоўнай партыі Карэі і ўрада КНДР чыноўнікам і ўдзельнікам ударных атрадаў, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі пры будаўніцтве порта[3].
Дзікая прырода
[правіць | правіць зыходнік]Папуляцыя кітайскіх гаралаў была вызначана як помнік прыроды КНДР № 293[4].
Зноскі
- ↑ 2008 North Korean census
- ↑ «Tanchon Port reconstruction completed», NK Economy Watch. Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Tanchon Port reconstruction completed(недаступная спасылка). North Korea Leadership Watch. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 25 красавіка 2013.
- ↑ 단천산양(недаступная спасылка). Cultural Heritage Administration guide to North Korean natural monuments. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 1 снежня 2006.