Тарпея
Тарпея (лац.: Tarpeia) — адна з вясталак, дачка Спурыя Тарпея, начальніка Капіталійскай крэпасці. Знакамітая тым, што, паводле адной з легенд, падчас вайны з сабінянамі здрадліва адчыніла вароты гарада сабінянам, якія аблажылі Рым.
Была абвінавачана разам з бацькам у здрадзе і разам з бацькам была скінута са скалы (у паўднёва-заходняй частцы Капітолія), якая атрымала назву Тарпейскай (лац.: Saxurn Tarpeium) (паводле іншай версіі, была пахавана на Капітоліі). З гэтай скалы рымляне і пазней скідвалі дзяржаўных злачынцаў.
Паводле іншых крыніц, Тарпея запатрабавала з сабінян за сваю здраду «тое, што яны носяць на левай руцэ» (залатыя бранзалеты і кольцы), але сабіняне, абурыўшыся сквапнасцю жанчыны, завалілі яе не толькі ўпрыгажэнні, але і цяжкімі шчытамі, якія яны насілі ў левай руцэ. Так Тарпея і загінула, задушаная грудай даспехаў і ўпрыгажэнняў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тарпея