Вясталкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вясталка. Рымская скульптура

Вяста́лкі (лац.: virgo vestalis) — у Старажытным Рыме жрыцы багіні Весты, якія падтрымлівалі вечны агонь у яе храме.

Для пасвячэння ў вясталкі адбіралі дзяўчынак 6—10 гадоў, якія на працягу 30 гадоў павінны былі выконваць жрэцкія абавязкі і захоўваць зарок цнатлівасці. Вясталкі, якія парушалі зарок, жывымі закопвалі ў зямлю. Вясталкі карысталіся выключнымі пашанамі і прывілеямі. Асуджаныя злачынцы, якія выпадкова сустракалі вясталак, падлягалі вызваленню.

Гл. таксама Дом вясталак

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вясталкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]