Таццяна Ігараўна Палікоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Ігараўна Палікоўская
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2006)
Навуковае званне
Альма-матар

Таццяна Ігараўна Палікоўская (нар. 1978, г. Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гістарыяграфіі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях. Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт (2014)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску[1].

Скончыла ў 2000 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2001 годзе магістратуру, у 2004 годзе — аспірантуру БДУ[1].

У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культурна-асветніцкая дзейнасць езуітаў на беларускіх землях у апошняй трэці XVI — 20-ыя гг. XIX стст.: (стан і праблемы айчыннай гістарыяграфіі другой паловы XIX — пачатку XXI ст.)»[1].

Працуе дацэнтам у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: вывучэнне культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Беларусі, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый, эканамічная гісторыя Беларусі[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Экономическая история зарубежных стран и Беларуси: учебное пособие. Минск, 2013; 2018; 2019; 2021.
  • Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2017.
  • Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013.
  • История Беларуси в контексте мировых цивилизаций : учебно-методическое пособие. Минск, 2009; 2010; 2011; 2015; 2016;

2017; 2018; 2019.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]