Таццяна Аляксееўна Струк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Аляксееўна Струк
Нараджэнне 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Таццяна Аляксееўна Струк (нар. 10 кастрычніка 1957, в. Лебядзінае Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум (бухгалтар), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст).

Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Кастрычнік», бухгалтарам у калгасе імя С.Кірава, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса «50 гадоў БССР» Чачэрскага раёна, дырэктарам-прадпрымальнікам прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Отар» Чачэрскага раёна.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Отар» Чачэрскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў 18-га, 23-га і 24-га скліканняў, Отарскага сельскага Савета дэпутатаў 26-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Чачэрскага райвыканкама і Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў.

Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці». Чалавек года Гомельскай вобласці (2010) у намінацыі «Чалавек на зямлі». Лепшы кіраўнік года (2009, 2010, 2011, 2013, 2014).

Занесена на раённую Дошку пашаны[2].

Зноскі