Таццяна Валер’еўна Шчытцова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Валер’еўна Шчытцова
Дата нараджэння 1970
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Таццяна Валер’еўна Шчытцова (нар. 1970, Мінск) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе скончыла БДУ па спецыяльнасці «філасофія». У 2007 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Нараджэнне і адносіны паміж пакаленнямі як прадмет аналізу ў экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай філасофіі» ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (Масква).

Прафесар факультэта філасофіі і палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс), дырэктар Цэнтра міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск). Галоўны рэдактар філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos», які выдаецца з 2000 г.

Прадстаўніца па адукацыі і навуцы Офіса Святланы Ціханоўскай.[1]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера інтарэсаў: філасофская антрапалогія, фенаменалогія інтэрсуб’ектыўнасці вопыту, этыка, сацыяльная філасофія, філасофскія падставы псіхатэрапіі, філасофскія і этычныя пытанні біятэхналагічнага развіцця.

Аўтарка кніг «К истокам экзистенциальной онтологии: Паскаль, Киркегор, Бахтин» (1999), «Событие в философии Бахтина» (2002), «Memento nasci: Сообщество и генеративный опыт. Штудии по экзистенциальной антропологии» (2006), «Ты хочешь поговорить об этом? Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине» (у сааўтарстве, 2014), «Антропология. Этика. Политика» (2014).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • К истокам экзистенциальной онтологии: Паскаль, Киркегор, Бахтин / Т. В. Щитцова. — Минск: Пропилеи, Издательство Европейского гуманитарного университета, 1999. — 163 с. — (Humanities)
  • Антропология. Этика. Политика: сборник философских статей и докладов / Щитцова Т. В. — Вильнюс: Европейский гуманитарный университет, 2015. — 252 с.

Зноскі