Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна
Дата нараджэння 20 ліпеня 1934(1934-07-20) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Альма-матар

Тацця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, в. Кубышка, Нялідаўскі раён Цвярская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Брала ўдзел у даследаваннях Мінску і іншых беларускіх гарадоў, абследавала шматлікія помнікі Мінскай і іншых абласцей. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа XXIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прылад працы, высвятліла час увядзення ў культуру збожжавых і іншых раслін.

Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археалагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны даследаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Мінску» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).

Зноскі

  1. Каробушкіна Таццяна Мікалаеўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 41.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004.