Таццяна Сяргееўна Процька

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Таццяна Процька)
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Сяргееўна Процька
Дата нараджэння 8 лютага 1951(1951-02-08) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, праваабаронца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук[d] (1983)
Альма-матар

Таццяна Сяргееўна Процька (8 лютага 1951, Мінск) — беларускі фізік, праваабаронца. Кандыдат філасофскіх навук (1983).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла фізічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Змена структуры фізічных ведаў у працэсе іх развіцця»[1]. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Аўтар больш за 50 навуковых прац па гісторыі і метадалогіі фізікі, гісторыі Беларусі, артыкулаў па правах чалавека. Старшыня БХК з 1995 (з моманту заснавання арганізацыі) да 2008 года.

Узнагароджаная медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994.
  • Пакутнік за веру і бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхісэдэк. — Мн.: Тэхналогія, 1996.
  • Вынішчэнне сялянства: вёска Усходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсій 30-х гадоў. — Мн.: БГАКЦ, 1998.
  • Правы чалавека: Дапам. для настаўнікаў / С.С.Бубен, Т.С.Процька. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с.
  • Становление советской тоталитарной системы в Беларуси. — Мн.: Тесей, 2002. — 686 с.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]