Беларускі Хельсінкскі камітэт
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Беларускі Хельсінкскі Камітэт | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | праваабарончая арганізацыя[d] і Helsinki Committee for Human Rights[d] |
Кіраўнікі | |
Старшыня |
|
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1995 |
Галіна | international activities[d] |
belhelcom.org |
Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) — добраахвотная, незалежная, непалітычная, грамадская, праваабарончая арганізацыя. БХК працуе з 1 лістапада 1995 года (зарэгістраваны Мінюстам)[1].
1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд Беларусі пазбавіў БХК рэгістрацыі[2], аднак праваабаронцы працягваюць сваю працу[1]. У ліпені 2022 года Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН[3].
7 чэрвеня 2024 года суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт арганізацыі і старонку БХК у Facebook[4].
Арганізацыя — удзельнік Кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з беларускім грамадствам[5][6].
Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця[1].
Як і іншыя Хельсінкскія групы ва ўсім свеце, арганізацыя дзейнічае ў адпаведнасці з Хельсінкскімі пагадненнямі .
Праца БХК сёння
[правіць | правіць зыходнік]Тэмы
[правіць | правіць зыходнік]Аналітыка тэндэнцый і палітыкі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і рэгіёне, дыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), міжнародныя праваабарончыя механізмы, сацыяльна-эканамічныя правы[1]. Традыцыйна разам з ПЦ «Вясна» арганізацыя назірае за выбарамі. Пасля 2020 года гэта назіранне ажыццяўляецца ў фармаце экспертных місій[7].
Аўдыторыі
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя працуе з наступнымі мэтавымі аўдыторыямі (па стане на 2025 год)[1]:
НДА. БХК дапамагае грамадскім арганізацыям і ініцыятывам дадаць («адкрыць») аспект правоў чалавека ў сваю працу. Бізнэс. БХК дапамагаем бізнэсу разабрацца ў тэме «бізнэс і правы чалавека» і дае базавы інструментар для ўкаранення належных падыходаў у працэсы і прадукты. Дапамагае інвестарам зразумець краінавы кантэкст у тэме «бізнэс і правы чалавека».[8]
Прафесійная прававая супольнасць (адвакаты, юрысты, студэнты, якія вывучаюць права). БХК абараняе прафесійную супольнасць, выкарыстоўваючы міжнародныя механізмы, распрацоўваем навучальныя і асветніцкія матэрыялы, арганізуе праграму стажыровак для студэнтаў.
Людзі. Юрысты бясплатна кансультуюць грамадзян па пытаннях, якія тычацца парушэння правоў чалавека, распрацоўваюць памяткі па найбольш вострых або заблытаных пытаннях.
Ключавыя прадукты
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны індэкс правоў чалавека.[9] Гэты індэкс ствараецца групай экспертаў грамадзянскай супольнасці пад агульнай каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Індэкс дае агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека, ацэньвае канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі. БХК стварае гэты індэкс дзеля трох мэтаў: 1) каб зацікаўленыя спецыялісты маглі хутка ацаніць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а не збіраць інфармацыю па разрозненых крыніцах; 2) каб паказаць, як змяняецца сітуацыя; 3) індэкс паказвае накірунак неабходных для краіны рэформаў у галіне правоў чалавека.
У 2024 годзе індэкс быў адзначаны ў Гадавым дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека як прыклад эфектыўнай ацэнкі заканадаўства і практык у гэтай сферы[10].
Агляд «Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя тэндэнцыі дзяржаўнай палітыкі».[11] У гэтым аглядзе БХК аналізуе найбольш істотныя змены ў дзяржаўнай палітыцы Беларусі ў сферы правоў чалавека і рэакцыю на іх з боку міжнароднай супольнасці па трох напрамках:
- Агульныя меры: сістэмныя пытанні — заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, што ў цэлым вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне;
- Правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў;
- Ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур, звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Гэтая аналітыка дапамагае лепш зразумець тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека, адсочваць сістэмныя і якасныя змены, а таксама пашырае праваабарончы фокус аналізу ў сумежных сферах — палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і інш.
- Гайдлайны па бізнесу і правах чалавека
Дапамагаюць бізнесу хутка разабрацца ў тэме «бізнес і правы чалавека» і даюць базавы інструментар для ўкаранення належных падыходаў у бізнес-працэсы.
Глядзіце:
- «Парадак дня „Бізнес і правы чалавека“ і аўтарытарныя рэжымы: выпадак палітычнага і праваабарончага крызісу ў Беларусі з 2020 года»[12]
- «Бізнес і правы чалавека ў Беларусі ў кантэксце крызісу правоў чалавека»[13]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне БХК было рэакцыяй на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі таго часу, а каталізатарам яго з’яўлення стала дыскрэдытацыя нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга.
Заснавальнікамі Беларускага Хельсінкскага Камітэта сталі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа першы старшыня назіральнага сойма БХК), Святлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман.
Першай старшынёй БХК была абраная Таццяна Сяргееўна Процька — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вядомая даследчыца палітычных рэпрэсій у Беларусі.
БХК у 1995—2000
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд 1995—2000 гадоў у гісторыі БХК можна вызначыць як фарміраванне арганізацыі: выпрацоўваюцца стратэгічныя падыходы і метады праваабарончай дзейнасці. У Мінску і іншых гарадах налічвалася больш за 400 сябраў БХК. Арганізацыйныя структуры дзейнічалі ў 12 рэгіёнах Беларусі. Усталёўваліся партнёрскія сувязі з беларускімі і замежнымі грамадскімі арганізацыямі, развівалася ўзаемадзеянне з міжнароднымі інстытутамі па правах чалавека. У 1997 г. БХК стаў сябрам Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правах чалавека.
Юрысты БХК — у першую чаргу вядомы адвакат, намеснік старшыні БХК Гарры Пятровіч Паганяйла — актыўна ўдзельнічалі ў судовых працэсах з вялікім грамадскім і палітычным рэзанансам у якасці грамадскіх абаронцаў. БХК абараняў у судах Паўла Шарамета, Васіля Старавойтава, Васіля Леонава, Тамару Віннікаву, Міхаіла Чыгіра, Валерыя Шчукіна, Юрыя Бандажэўскага, Славаміра Адамовіча, Ірыну Маковецкую, Андрэя Клімава і іншых. Таксама юрысты БХК сур’ёзна займаліся праблемай знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага. Гарры Пятровіч Паганяйла прадстаўляў іх інтарэсы ў судзе, дамагаючыся поўнага і справядлівага расследавання злачынстваў у дачыненні да гэтых асоб.
Развіваецца ўзаемадзеянне БХК з дзяржаўнымі структурамі. БХК дае прынцыповую ацэнку фактам сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека з боку службовых асоб і дзяржаўных органаў, прыцягвае да гэтага ўвагу беларускай і міжнароднай грамадскасці. Адначасова арганізацыя актыўна супрацоўнічае з заканадаўчымі і правапрымяняльнымі органамі, у тым ліку з дэпутатамі парламента, Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь, Акадэміяй МУС, Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС, Міністэрствам адукацыі, судамі і пракуратурай. Да працы па прасоўванні правоў чалавека прыцягваюцца беларускія і замежныя эксперты. Пераймаецца досвед дэмакратычных рэформаў у еўрапейскіх краінах.
Члены БХК удзельнічаюць у місіях Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі, у прыватнасці, даследуюць сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі, на Паўночным Каўказе, у Таджыкістане, Узбекістане, Украіне.
З 2000 г. БХК пачынае рэгулярнае назіранне за выбарамі ў краіне (з 2008 г. — разам з ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»).
З 2002 па 2005 гг. узмацняецца ціск на грамадзянскую супольнасць, недзяржаўныя арганізацыі выцясняюцца з легальнага поля. У 2003—2004 гг. адбываецца маштабная «зачыстка» грамадзянскага сектара Беларусі, рашэннямі судоў закрываюцца многія праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку ПЦ «Вясна», Незалежнае таварыства прававых даследаванняў.
«Падатковая справа»
[правіць | правіць зыходнік]У 2004—2006 гадах улады Беларусі ініцыявалі пераслед супраць Беларускага Хельсінкскага Камітэта, сцвярджаючы, што арганізацыя не заплаціла падаткі з грашовых сродкаў, атрыманых у рамках праграмы ТАСІС, якую ў Беларусі рэалізоўвала Еўрапейская камісія. Пры гэтым, паводле Агульных умоў, што прымяняюцца да Мемарандума аб фінансаванні ад 10 мая 1994 года паміж Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей і Урадам Рэспублікі Беларусь, такія гранты ў цэлым не падлягалі падаткаабкладанню.
У 2004 годзе Міністэрства па падатках і зборах запатрабавала ад БХК выплаты 155 мільёнаў беларускіх рублёў (прыкладна 52 тыс.эўра) у выглядзе падаткаў і штрафаў, звязаных з атрыманнем сродкаў ТАСІС у 2002—2003 гадах.
У 2004—2005 гадах БХК паспяхова абскардзіў гэтыя патрабаванні. Судовыя інстанцыі адхілілі пазіцыю ўладаў аб тым, што атрыманыя грантавыя сродкі падлягаюць падаткаабкладанню. Крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў, распачатая Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю супраць старшыні і бухгалтара БХК, была спыненая па рэабілітуючых падставах.
Аднак у снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, Прэзідыум Вышэйшага гаспадарчага суда вынес новае рашэнне, згодна з якім БХК ізноў абавязвалі выплаціць падаткі і штраф. Аднак следчыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі, праверыўшы матэрыялы, пацвердзілі сваю пазіцыю: згодна з дзеючым заканадаўствам, БХК не павінен выплачваць дадатковыя падаткі.
Да сённяшняга дня існуюць два супярэчлівыя афіцыйныя дакументы: адзін патрабуе выплаты дадатковых падаткаў і штрафаў, другі сцвярджае, што БХК мае рацыю і не абавязаны іх плаціць.
Аднак з 2006 года рахункі арганізацыі былі заблакаваныя. На БХК быў навешаны доўг, а частка камп’ютарнай тэхнікі канфіскаваная ў якасці частковага пагашэння гэтага доўгу.[2]
БХК пасля 2006
[правіць | правіць зыходнік]Выбарчая кампанія 2006 г. стала штуршком да актывізацыі беларускага грамадства, у тым ліку ў сферы абароны правоў чалавека. У каманду БХК прыходзяць новыя члены — маладыя і ініцыятыўныя людзі, што дазваляе арганізацыі рухацца ў нагу з часам.
У траўні 2008 г. старшынёй БХК становіцца Алег Гулак — прафесійны юрыст, сябра арганізацыі з 1996 г. У якасці грамадскага абаронцы ён удзельнічаў у дзясятках судовых спраў, выступаючы на баку людзей, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
У 2016 годзе Алег Гулак атрымаў Франка-нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека і вяршэнства права[14]. У 2017 годзе ён быў прызначаны Міністэрствам юстыцыі ў Рэспубліканскую грамадскую назіральную камісію, якая кантралюе ўмовы ўтрымання ў следчых ізалятарах, папраўчых калоніях і турмах[15].
За гады сваёй працы БХК аказаў дапамогу тысячам грамадзян Беларусі ў абароне іх правоў. Кансультацыі, складанне прававых дакументаў, падтрымка ў судовых працэсах — гэта важкі ўнёсак у справу абароны правоў чалавека. Экспертамі БХК падрыхтаваны дзясяткі маніторынгаў і прававых экспертыз па актуальных праблемах.
БХК пасля 2020
[правіць | правіць зыходнік]1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў БХК[16]. Падставай стала сцвярджэнне, што БХК нібыта выплаціў ганарары двум асобам за назіранне на прэзідэнцкіх выбарах. У якасці доказаў Міністэрства юстыцыі прадставіла дакументы, атрыманыя падчас следства па невядомай крымінальнай справе. Праваабаронцы не ведаюць, пра якую справу ідзе гаворка і супраць каго яна заведзеная[17].
Раней Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі выказваў занепакоенасць магчымай ліквідацыяй БХК[18], у абарону БХК выступілі Amnesty International, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, Front Line Defenders, Human Rights Foundation, Human Rights Watch[19].
Нягледзячы на гэта, БХК заявіў пра працяг сваёй дзейнасці. Супрацоўнікі арганізацыі былі вымушаныя пакінуць краіну.
У ліпені 2022 года Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН, стаўшы першай беларускай НДА з такім статусам.
Алег Гулак памёр у выгнанні 16 снежня 2022 г.[20]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Пра БХК. Афіцыйны веб-сайт .
- ↑ Верховный суд ликвидировал Белорусский Хельсинский комитет — последнюю зарегистрированную правозащитную организацию (руск.). Наша Ніва (1 кастрычніка 2021). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Все самое интересное об Организации Объединенных Наций(нявызн.). www.un.org. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ БХК и экстремистские материалы. Рекомендации по безопасности (руск.). Беларускі Хельсінкскі Камітэт (21 лютага 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Салiдарнасць. «Сотрудничество с Советом Европы сохранит взаимодействие с белорусским обществом, когда власти не готовы исполнять европейские стандарты» .
- ↑ CoE Search - Directorate of Communications . search.coe.int. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ https://elections2025.spring96.org/ru/news/116547
- ↑ Беларускі Хельсінкскі Камітэт . Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Камітэт", РПГА "Беларускі Хельсінкскі. Индекс прав человека. Беларусь. (руск.). index.belhelcom.org. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (англ.).
- ↑ Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі . trends.belhelcom.org. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Ekaterina Deikalo BHR Agenda and Authoritarian Regimes: The Case of Political and Human Rights Crisis in Belarus Since 2020(англ.) // Business and Human Rights Journal. — 2024-02. — В. 1. — Т. 9. — С. 150–156. — ISSN 2057-0198. — DOI:10.1017/bhj.2023.8
- ↑ Гулак, Дейкало.. БІЗНЕС І ПРАВА ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ: КАНТЭКСТ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ І КРЫЗІСУ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА 2020-2021/ АНАЛІТЫЧНЫ АГЛЯД .
- ↑ Олег Гулак стал лауреатом премии «За права чаловека и верховенство права» (руск.) . spring96.org. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Умер правозащитник и председатель Беларуского Хельсинского комитета Олег Гулак (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Верховный суд ликвидировал Белорусский Хельсинский комитет — последнюю зарегистрированную правозащитную организацию (руск.). Наша Ніва (1 кастрычніка 2021). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ В Беларуси ликвидировали Белорусский Хельсинкский комитет. Это предпоследняя зарегистрированная правозащитная организация в стране (руск.). Новая газета (28 сакавіка 2068). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ https://belhelcom.org/sites/default/files/out_98_-_letter_to_bhc.pdf
- ↑ EECA. Withdraw the Lawsuit to Liquidate the Belarusian Helsinki Committee: Joint Open Letter to Minister of Justice of Belarus - (англ.). FIDH | Mobilising for Justice in Belarus. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Head of Belarusian Helsinki Committee Aleh Hulak dies (англ.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Vitali Silitski, Jan Zaprudnik. BELARUSIAN HELSINKI COMMITTEE // The A to Z of Belarus (The A to Z Guide Series) (англ.). — Lanham: Scarecrow Press, 2010. — С. 41. — 470 с. — ISBN 978-0-8108-7200-4.
- Бубен С. С., Процька Т. С. Правы чалавека : дапаможнік для настаўнікаў [беларуская і руская]. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. — 9 000 экз. — ISBN 985-458-020-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка БХК
- Хто ёсць хто ў БХК Архівавана 7 сакавіка 2013.