Телеком-экспресс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Телеком-экспресс»
Тып газета
Галоўны рэдактар Георгій Валянцінавіч Капылоў
Заснавана 23 мая 1994
Спыненне публікацый 30 снежня 2020
Мова руская
Перыядычнасць штотыдзень
Галоўны офіс Орша, вул. Энгельса, 4
Тыраж 10 тыс.
Узнагароды
Вэб-сайт express.skif.by

«Телеком-экспресс» — штотыднёвая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 19942020 гадах у Оршы на рускай мове па чацвяргах.

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Газета выдавалася з 23 мая 1994 года. Першапачаткова выходзіла на чатырох чорна-белых палосах і прызначалася выключна для вольнага часу. Пазней «Телеком-экспресс» стаў масава-палітычнай, даведачнай, для вольнага часу, літаратурна-мастацкай газетай (тэматыка была зменена ў чэрвені 2007 года, з гэтага часу газета стала друкавацца ў Віцебскай абласной друкарні). Газета выходзіла штотыдзень па чацвяргах на 32 старонках фармату А-3 (8 з іх поўнакаляровых) на рускай і беларускай мовах.

30 снежня 2020 года выйшаў апошні нумар. Газета выдавалася дваццаць шэсць з паловай гадоў, усяго выйшлі 1342 нумары[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшая гарадская газета»
  • 2010 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»
  • 2012 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]