Аршанская газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Аршанская газета»
Тып газета
Галоўны рэдактар Настасся Аляксандраўна Турок
Заснавана 1917
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць тры разы на тыдзень
Галоўны офіс Орша, вул. Аляксандра Герцэна, 4а.
Тыраж 3500
Вэб-сайт orshanka.by

Аршанская газета — раённая газета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1917 года. Заснавальнікі: Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Аршанскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачынала яна як «Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района». Першы нумар газеты выйшаў 14 мая 1917 года. У лютым 1918 года ў сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў да Оршы выхад газеты на кароткі час спыніўся. У сакавіку 1918 «Известия» былі адноўлены.

3 кастрычніка 1918 года замест «Известий» пачынае выдавацца новая газета «Набат», якая выходзіла на 4 палосах малога фармату з перыядычнасцю выхаду штодзённа, акрамя нядзелі.

3 1 мая 1921 года ў сувязі з заканчэннем грамадзянскай вайны выданне «Набата» спыняецца і пачынае выходзіць газета «Известия». У сувязі з уваходжаннем Аршанскага павета ў склад Смаленскай губерні[удакладніць] РСФСР з 1923 года выданне «Известий» спыняецца.

У 1924 годзе Орша вяртаецца ў склад БССР і 26 верасня 1925 года выйшаў пробны, так званы «нулявы нумар» газеты «Камуністычны шлях». Газета спачатку выдавалася на рускай і беларускай мовах, але паступова перайшла толькі на беларускую. Фармат — 4 паласы на аркушах вялікага памеру, перыядычнасць выхаду — 2 разы на тыдні (у чацвер і нядзелю), наклад 3500 асобнікаў.

У кастрычніку 1930 года па невядомых прычынах выхад «Камуністычнага шляху» спыняецца. 3 другой паловы кастрычніка пачынае выходзіць новая газета «Змычка». Фармат — 4 паласы на вялікіх аркушах, перыядычнасць выхаду — 3 разы ў 10 дзён.

У сакавіку 1931 года газета «Змычка» была перайменавана ў «Ленінскі прызыў», назва якой існавала да 1991 года. У 1991 годзе «Ленінскі прызыў» стаў «Аршанскай газетай»[1].

У «Аршанскай газеты» пачыналі свой жыццёвы і творчы шлях такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны[2].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

  • Настасся Аляксандраўна Турок.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. — С. 8.
  • Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышленак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — С. 8.
  • Аршанскай газеце — 95 // Аршанская газета. — 2012. — 30 чэрв. — С. 6.
  • На острие пера // Аршанская газета. — 2012. — 5 студз. — С. 3.
  • Наша гісторыя: Аршанскай газеце — 85 // Аршанская газета. — 2001. — 6 снеж. — С. 1-2.
  • Николайчук, А. Про себя… любимых / А. Николайчук // Аршанская газета. — 2001. — 5 мая. — С. 1-2.