Томаш Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка
Выгляд
Томаш Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1810 | ||||||
Смерць | не раней за 25 жніўня 1872 | ||||||
Род | Наркевічы-Ёдкі[d] | ||||||
Бацька | Ануфрый Наркевіч-Ёдка | ||||||
Маці | Петранэля з Забелаў[d] | ||||||
Адукацыя |
Тамаш Міхал Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка (1810 — пасля 25 жніўня 1872) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Ануфрыя Наркевіча-Ёдкі, павятовага маршалка ігуменскага, і Петранэлі з Забелаў. Ахрышчаны 4 красавіка 1810 года ў Грозаўскім касцёле[1].
Скончыў Віленскі ўніверсітэт, кандыдат абодвух правоў. Службоўца Міністэрства ўнутраных спраў (1832), надворны радца (на 1851)[1].
Маршалак павятовы ігуменскі ў 1863—1868 гадах. Ганаровы апякун губернскай гімназіі ў г. Мінску[1].
Жыў у маёнтку Пукава (1851—1866)[1].
Памёр пасля 25 жніўня 1872 года[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Тэафілай з Пілецкіх[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 75.