Перайсці да зместу

Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка
Ліс
Ліс
межавы суддзя Ігуменскага павета[d]
1814 — 1820
Харунжы Ігуменскага павета[d]
1830 — 1832
маршалак шляхты Ігуменскага павета
1832 — 1835

Нараджэнне каля 1776
Род Наркевічы-Ёдкі[d]
Бацька Мацей Наркевіч-Ёдка[d]
Маці Францішка з Цвіркаў[d]
Жонка Петранэля з Забелаў[d]
Дзеці Тамаш Ануфрыевіч Наркевіч-Ёдка, Дамінік Аляксандр Наркевіч-Ёдка[d] і Атон Наркевіч-Ёдка[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 4 ступені

Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка (нар. каля 1776) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Наркевіча-Ёдкі і Францішкі з Цвіркаў (пам. паміж 1790 і 1796)[1].

Столаначальнік Нясвіжскага ніжняга земскага суда (1796), калежскі актуарый (адстаўка з Мінскага губернскага праўлення ад 07.09.1798), загадчык архіва князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы[1].

27 мая 1805 года набыў у стражніка сталовіцкага Гераніма Мітарноўскага падданага Паўла Грышэўскага, 12(19?) сакавіка 1817 года набыў на аўкцыёне маёнтак Цна Мінскага павета Вінцэнта Талочкі, валодаў маёнткам Лапухі Ігуменскага павета з 309 падданымі (паводле дэкрэта Радзівілаўскай камісіі ад 07.07.1823)[1].

Суддзя межавы (1814—1820), харужы (на 1830—1832), маршалак павятовы ігуменскі ў 1832—1835 годзе[1].

Рабіў вывад шляхецтва ў 1802 і 1824 гадах[1].

Кавалер ордэна Св. Станіслава 4-й ст[1].

У шлюбе з Петранэляй з Забелаў[1]. Дзеці[1]:

  • Дамінік Аляксандр (1804 — да 1851). Жонка Юзэфа.
  • Ян Тамаш Валерыян Северын (нар. 1809). Жонка Альжбета.
  • Тамаш Міхал (1810 — пасля 1872). Жонка Тэафіла Пілецкая.
  • Вільгельм Юльян (1811 — да 1839)
  • Зянон Юльян Міхал (нар. 1816). Жонка Тэафіла.
  • Антоні Стэфан Отан (1818 — паміж 1886 і 1888). Жонка Анэля Эстка.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 74.
  • 15. Ёдкі, Наркевічы-Ёдкі герба «Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 74.