Томаш Падгайскі
Томаш Падгайскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1741 |
Дата смерці | не раней за 1794 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, разьбяр |
Томаш Падгайскі (19 снежня 1741 — пасля 1794) — вялікалітоўскі скульптар і разьбяр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1769 годзе ўступіў у езуіцкі ордэн[1], адбылося гэта ў Гродне, магчыма, Падгайскі быў адсюль паходжаннем, або з Гарадзенскага павета. На час ўступлення ўжо быў скульптарам (sculptor statuarius). У пачатку 1770-х гадоў паслушнік у манастыры пры віленскім касцёле Ігнацыя Лаёлы[1]. Пазней знаходзіўся пры езуіцкай акадэміі. У 1760—1786 гадах перыядычна жыў у Шылуве, дзе працаваў над гіпсавымі скульптурамі для інтэр’ера касцёла[1].
Магчыма, займаўся скульптурнымі працамі да 1790-х гадоў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Падгайскі аформіў інтэр’еры некалькіх вядомых касцёлаў. У 1770-я гады працаваў над галоўным алтаром найвелічэйшага храма Вялікага Княства Літоўскага, ковенскага сабора Пятра і Паўла[1], пазней афармляў іншыя алтары гэтага храма. У 1773 годзе стварыў алтар Маці Божай Снежнай у гродзенскім касцёле езуітаў[2]. У 1770—1780-х гадах, магчыма, займаўся інтэр’ерам касцёла бернардынаў у Цітувенаі[3]. У 1770—1780-я гады шмат часу прысвяціў інтэр’ерам храма нараджэння Панны Марыі ў Шылуве. Праца Падгайскага — галоўны алтар цяльшэйскага сабора, дэманструе ўнікальную для Літвы двухузроўневую кампазіцыю
Творчасць Падгайскага спалучае элементы барока, ракако і класіцызму. Ляпныя кветкавыя гірлянды, антропныя арнаментальныя фігуркі, выразная пластыка фігур святых, ствараюць пазнавальны стыль скульптара.
Сярод храмаў, упрыгожаных Падгайскім, тры касцёлы пазней атрымалі тытул малых базілік. У двух створаных майстрам алтарах — у гродзенскім езуіцкім касцёле і ў шылуўскім саборы — змешчаны вядомыя ў рэгіёне цудатворныя іконы.
-
Галоўны алтар сабора ў Коўне
-
Інтэр’ер сабора ў Шылуве
-
Галоўны алтар сабора ў Цяльшэі
-
Алтар Маці Божай Снежнай езуіцкага касцёла ў Гродне
Зноскі
- ↑ а б в г Valinčiutė 2003.
- ↑ Kałamajska-Saeed 2002.
- ↑ LDŽ 2005.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kałamajska-Saeed M. Cudowny obraz Matki Boskiej Studenckiej z kościoła jezuitów w Grodnie // Roczniki humanistyczne. — 2002. — № 4 (50), Zeszyt specjalny. — S. 517—533.
- Matušakaitė M. Działalność artystyczna Tomasza Podhayskiego na Litwie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. / red. J. Lileyko. — Lublin, 2000.
- Tomas Podhaiskis // Lietuvos dailininkų žodynas. — Vilnius: Kultūros, filosofijos ir meno institutas, 2005. — Т. 1: XVI–XVIII a..
- Valinčiutė Rima . Naujai Atributuoti Tomo Podgaiskio Kuriniai // Acta Academiae artium Vilnensis. Istorinė tikrovė ir iliuzija: Lietuvos dvasinės kultūros šaltinių tyrimai. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos l-kla., 2003. — № 31. — P. 123—133.