Перайсці да зместу

Томаш Стокінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томаш Стокінгер
Дата нараджэння 23 лютага 1955(1955-02-23) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр
IMDb ID 0830857
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томаш Рышард Стокінгер (польск.: Tomasz Ryszard Stockinger; нар. 23 лютага 1955, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно, спявак. Вядомы па ролях Лешака Чыньскага ў меладраме Ежы Гофмана «Знахар», а таксама Паўла Любіча ў тэлесерыяле «Клан».

Нарадзіўся 23 лютага 1955 года ў Варшаве, у сям’і акцёра Анджэя Стокінгера і спявачкі Барбары Стокінгер (у канцы 1940-х гадоў Барбара выступала з гуртом «Сёстры Трыяле»). У маладосці займаўся баскетболам — выступаў за клуб «Палонія» (Варшава). У 1978 годзе скончыў тэатральную студыю PWST у Варшаве. У 1978—1984 гадах служыў у драматычным тэатры ў Варшаве. У 1984—1993 гадах жыў і працаваў за межамі Польшчы.

У 1993—1996 гадах служыў у тэатры «Квадрат» у Варшаве. З 1997 года акцёр тэатра «Сірэна»

У 2005 годзе выходзіць музычны зборнік «Ён і яна», у які ўвайшла кампазіцыя Стокінгера «Надвор’е на шчасце», выкананая ў дуеце з Каяй Пашальскай. У тым жа годзе выдавецтва Польскае радыё выпусціла яго сольны альбом «Мелодыя, вярніся да мяне».

У 2007 годзе на Польскім тэлебачанні выйшаў спецыяльны эпізод польскай тэлепраграмы «Угадай мелодыю», прысвечаны 10-годдзю серыяла «Клан», Стокінгер упершыню публічна ў дуеце з Каяй Пашальскай выканалі кампазіцыю «Надвор’е на шчасце».

У 2006 годзе прыняў удзел у трэцім сезоне польскай версіі тэлепраграмы «Танцы з зоркамі», у 2008 — у чацвёртым сезоне «Як яны спяваюць».

Зноскі