Традэсканцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Традэсканцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tradescantia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39156
NCBI  4741
EOL  17265
GRIN  g:12239
IPNI  90986-3

Традэска́нцыя[3] (Tradescantia) — род кветкавых раслін сямейства Камялінавыя (Commelinaceae). Многія віды — папулярныя пакаёвыя расліны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Род быў названы Карлам Лінеем ў гонар бацькі і сына Традэскантаў, англійскіх прыродазнаўцаў, падарожнікаў і калекцыянераў — Джона Традэсканта старэйшага (1570—1638) і Джона Традэсканта малодшага (1608—1662).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя вечназялёныя расліны. Сцябло прамастойнае або сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, гладкае або апушанае. Колер лісця бывае зялёны, ліловы-чырвоны. Часам лісце стракатае. Кветкі з трыма пялёсткамі, белыя, блакітныя, ліловыя, ружовыя, адзіночныя ці ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Амерыкі. Многія віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта The Plant List род налічвае 75 відаў. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Традесканция: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Tradescantia (англ.) // The Plant List