Трансляцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трансля́цыя (ад лац.: translatio — перадача):

  • Трансляцыя — правядзенне пазастудыйных радыё- і тэлевізійных перадач з месца падзей (стадыёнаў, канцэртных залаў, тэатраў і інш.), а таксама перадача мясцовай радыё- ці тэлевізійнай станцыяй праграм, атрыманых па каналах сувязі з іншых гарадоў.
  • Трансляцыя — працэс прыёму электрычных сігналаў і наступнай іх перадачы ў напрамку ад крыніцы да прыёмніка, што ажыццяўляецца на прамежкавых пунктах, напрыклад, радыёрэлейнай сувязі.
  • Трансляцыя — бытавая назва праваднога вяшчання.
  • Трансляцыя праграмы — працэс пераўтварэння праграмы ЭВМ з мовы праграмавання ў праграму на аб'ектнай, напрыклад, машыннай мове з дапамогай транслятара.
  • Трансляцыя (паралельны перанос) — перанос матэматычнага ці фізічнага аб'екта паралельна самому сабе ў прасторы на некаторую адлегласць уздоўж прамой (восі трансляцыі). Калі ў выніку трансляцыі аб'ект супадае сам с сабой, то трансляцыя з'яўляецца аперацыяй сіметрыі.
  • Трансляцыя — сінтэз поліпептыдных ланцугоў бялкоў па матрыцы інфармацыйнай рыбануклеінавай кіслаты (іРНК) у адпаведнасці з генетычным кодам; другі этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі ў жывых клетках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Disambig-dark.svg Старонка пералічвае неадназначнасці: артыкулы, у назве якіх ёсць гэтае слова.

Калі вы патрапілі сюды па ўнутранай спасылцы, калі ласка, вярніцеся і выпраўце яе так, каб яна паказвала непасрэдна на патрэбны артыкул.