Перайсці да зместу

Транспарт у Буркіна-Фасо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта аўтамабільных і чыгуначных дарог Буркіна-Фасо

Транспартная сістэма Буркіна-Фасо прадстаўлена 3 тыпамі перавозак:

  • Чыгуначныя
  • Аўтамабільныя
  • Паветраныя

Аўтамабільны транспарт

[правіць | правіць зыходнік]

У Буркіна-Фасо пракладзена 12506 км аўтамабільных дарог. Па інфармацыі ўрада краіны ў нацыянальную дарожную сетку, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства транспарту і ЖКГ, уваходзіла 15000 км аўтадарог. У гэты лік уваходзяць асноўныя міжгароднія шашы і ключавыя дарогі гарадоў — цэнтраў дэпартаментаў. Толькі 10 з іх хаця б часткова маюць цвёрдае пакрыццё, іх стан нездавальняючы: на дарогах няма разметкі, раздзяляльных бар’ераў, паказальнікаў і знакаў, паласы сустрэчнага руху ніяк не маркіраваныя, само палатно дарог з’едзена выбоінамі.

Чыгуначны транспарт

[правіць | правіць зыходнік]

У Буркіна-Фасо пракладзена 622 км чыгунак. Чыгункамі злучаныя гарады Банфора, Боба-Дыуласа, Кудугу, Уагадугу і Кая.

Паветраны транспарт

[правіць | правіць зыходнік]

У краіне функцыянуюць міжнародныя аэрапорты ў гарадах Уагадугу і Боба-Дыуласа, а таксама вялікая колькасць дробных узлётна-пасадачных палос. У 2013 годзе ў краіне налічвалася 23 аэрапорта, але толькі 2 мелі паласы з цвёрдым пакрыццём[1].

Зноскі

  1. CIA World Factbook: Burkina Faso(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2019. Праверана 11 мая 2018.