Гісторыя Буркіна-Фасо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першыя дзяржавы на тэрыторыі Буркіна-Фасо з’явіліся ў XIV стагоддзе. У 18961960 гадах краіна была французскай калоніяй. Да 1984 года мела назву Верхняя Вольта.

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-заходняя частка сучаснага Буркіна-Фасо была заселеная паляўнічымі-збіральнікамі ад 14000 да н.э. да 5000 г. да н.э. Археалагічныя пошукі, праведзеныя ў Бурэ (паўднёвы ўсход Буркіна-Фасо), дазволілі ўсталяваць існаванне тут з II па XII стагоддзі н. э. культуры Бура. Бура — старажытныя паселішча нізоўях ракі Нігер, уключаючы сучасную тэрыторыю Буркіна-Фасо.

Сярэдявечча[правіць | правіць зыходнік]

З часоў сярэднявечча да канца XIX ст. тэрыторыя Буркіна-Фасо знаходзілася пад уладай народа мосі. Мяркуецца, што мосі прыйшлі ў гэтыя месцы з Ганы. На працягу некалькіх стагоддзяў яны вымушаны былі адначасова выконваць ролю земляробаў і воінаў, так як іх дзяржава паспяхова супрацьстаяла спробам гвалтоўнага звароту ў іслам. Мосі падпарадкавалі сабе мясцовыя плямёны грусі і буса. На тэрыторыі сучаснай Буркіна-Фасо з XIV стагоддзя існавалі дзяржавы Уагадугу, Фадан-Гурма і Ятэнга; апошняе з XIV па XVI ст. заваявала частку тэрыторый суседніх Малі і Сангай.

Французская каланізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX ст. краіна была захоплена французамі. У 1895 годзе разбіта армія дзяржавы Ятэнга, а ў 1897 годзе Фадан-Гурма прызнала пратэктарат Францыі. Тут каланізатары ўтвараюць калонію Французская Верхняя Вольта. З 1904 па 1919 год Верхняя Вольта (так па прычыне знаходжання у верхнім цячэнні ракі Вольта краіну назвалі каланізатары) ўваходзіла ў французскую калонію Верхні Сенегал — Нігер (або Французская Заходняя Афрыка), затым выдзеленая ў асобную калонію. У 1915—1917 гг. адбылося буйное антыкаланіяльнае паўстанне. У 1940-х барацьба з каланізатарамі становіцца арганізаванай. У 1947 годзе створана «Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне», акое ўзначаліў Морыс Ямеага. У 1958 годзе Верхняя Вольта набывае аўтаномію і выказвае намер далучыцца да Федэрацыі Малі, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці адмаўляецца. Зрэшты і сама федэрацыя, куды меліся ўвайсці Сенегал і Малі, не адбылася.

Рэспубліка Верхняя Вольта[правіць | правіць зыходнік]

5 жніўня 1960 Рэспубліка Верхняя Вольта атрымлівае незалежнасць. Канстытуцыя 1960 года прадугледжвала ўсеагульнае выбарчае права, дзе прэзідэнт і нацыянальны сход абіраліся на 5-гадовы тэрмін.

У 1966 адбываеццы ваенны пераварот. Была прынята новая канстытуцыя, якая прадугледжвала 4-гадовы рэабілітацыйны перыяд перад канчатковым пераходам да грамадзянскага самакіравання. Новы прэзідэнт палкоўнік Сангуле Ламізана паступова бярэ ўсю ўладу ў свае рукі. На час яго праўлення прышйшліся самыя страшэнныя сахельскія засухі, што сталі прычынай нябачанага голаду.

25 лістапада 1980 года ў выніку перавароту хунта была скінута генералам Сае Зэрба. На змену адной ваеннай дыктатуры прыйшла іншая. Зэрба сустрэў супраціў з боку прафсаюзаў і арміі. Ён быў скінуты 7 лістапада 1982 года маёрам Жанам-Батыстам Уэдраага.

Перыяд Томаса Санкарэ[правіць | правіць зыходнік]

4 жніўня 1983 года адбываеццы яшчэ адзін ваенны пераварот. Да ўлады прыходзіць капітан Томас Санкарэ. Санкарэ забараніў мнагашлюбнасць і жаночае абразанне, а таксама змяніў назву краіны на Буркіна-Фасо, што ў перакладзе з мовы племені моці «Буркіна» азначае «сумленныя людзі», а слова «фасо» з мовы племені дыула — «зямля продкаў», што разам гучыць як «краіна чэсных людзей».

Санкарэ праславіўся самым сумленным і гуманным лідарам Буркіна-Фасо. Ён жыў на дараванне армейскага капітана, якое складала $450 у месяц, а прэзідэнцкі аклад у $2000 пералічваў у сіроцкі фонд. Прэзідэнт урэзаў заробкі чыноўнікаў, а таксама патрабаваў змяніць дарагія заходнія касцюмы на традыцыйную туніку, пашытую мясцовымі жыхарамі.

Калядная (Агашэрская) вайна[правіць | правіць зыходнік]

На Каляды 1985 года з-за абвастрэння супярэчнасцяў з Малі з нагоды багатай карыснымі выкапнямі Агашэрской Паласы пачалася вайна, якая доўжылася пяць дзён. Канфлікт быў урэгуляваны пры пасярэдніцтве прэзідэнта Берага Слановай Косці (сучасны Кот-д’Івуар) Фелікса Уфуэ-Буаньі.

Пасля 1987 года[правіць | правіць зыходнік]

Блез Кампаарэ[правіць | правіць зыходнік]

1987 — у выніку чарговага перавароту, у ходзе якога забілі Томаса Санкарэ і некалькіх яго паплечнікаў, да ўлады прыйшоў Блез Кампаарэ.

23 снежня 1989 — служба бяспекі прэзідэнта арыштавала каля 30 грамадзянскіх і ваенных асоб па падазрэнні ў падрыхтоўцы перавароту.

2 чэрвеня 1991 — Буркіна-Фасо прымае чацвёртую за сваю гісторыю канстытуцыю.

Люты-красавік 2011 — смерць школьніка справакавала хваляванні ў краіне. Падаўленне дэманстрацый суправаджалася расстрэлам маніфестантаў.

Лістапад 2014 — у краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, якія прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада.

З 2014 па 2015 прэзідэнтам Буркіна-Фасо з’яўляўся Мішэль Кафандо.

Ваенны пераварот (2015)[правіць | правіць зыходнік]

16 верасня 2015 года Кафандо быў зрушаны ў выніку ваеннага перавароту і змешчаны пад арышт. 18 верасня Савет нацыянальнай дэмакратыі вызваліў яго. 23 верасня Кафандо і яго ўрад афіцыйна вярнуліся да выканання сваіх абавязкаў[1][2].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[3]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы[4].

15-16 студзеня 2016 года ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу групай баевікоў былі здзейснены тэрарыстычныя акты ў рэстаране Cappuccino і гатэлях Splendid Hotel і Yibi Hotel. Па меншай меры 28 чалавекі з 18 краін загінулі і 33 былі паранены[5]

Зноскі

  1. Ouedraogo, Brahima (16 September 2015). "Military detains Burkina Faso's president, prime minister weeks ahead of landmark vote". U.S. News & World Report. Associated Press. Праверана 16 September 2015.
  2. Coulibaly, Nadoun; Flynn, Daniel (16 September 2015). "Burkina Faso presidential guard detains cabinet - military sources". Reuters. Архівавана з арыгінала 23 верасня 2015. Праверана 16 September 2015. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2018.
  3. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2482660
  4. [http: //www.gouvernement.gov .bf / spip.php? article1587 Paul Kaba Thieba, nouveau Premier ministre du Burkina Faso]. Урад Буркіна-Фасо.(недаступная спасылка)
  5. В столице Буркина-Фасо спецназ штурмом взял захваченный террористами отель//Lenta.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]