Трапасферная радыёсувязь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трапасфе́рная радыёсу́вязьрадыёсувязь на вялікія адлегласці (далёкая радыёсувязь), якая грунтуецца на адбіцці (перавыпраменьванні) радыёхваль на электрычных неаднароднасцях трапасферы (змяненні дыэлектрычнай пранікальнасці). Ажыццяўляецца ў дыяпазонах дэцыметровых і сантыметровых хваляў.

Трапасферная радыёсувязь магчыма, калі перавыпраменьванне радыёхваль адбываецца ў перасячэнні дыяграм накіраванасці перадаючай і прыёмнай антэн. Якасць і ўстойлівасць сувязі залежыць ад выпадковых мясцовых змяненняў тэмпературы, вільготнасці паветра, атмасфернага ціску і змяншэннем гэтых велічынь з павелічэннем вышыні. Адлегласць паміж пунктамі перадачы і прыёму сігналаў можа дасягаць тысяч кіламетраў. На практыцы адлегласць паміж станцыямі трапасферных ліній сувязі абмяжоўваюць 500 км і выкарыстоўваюць радыёперадатчыкі з вялікай выхадной магутнасцю (да 10 кВт і больш), прыёмнікі з высокай адчувальнасцю, спецыяльныя антэны і метады змяншэння ўплыву замірання сігналаў.

У выніку развіцця спадарожнікавай радыёсувязі трапасферная радыёсувязь часткова страчвае сваё значэнне[1].

Радыёрэлейныя лініі трапасфернай сувязі[правіць | правіць зыходнік]

На практыцы звычайна будуюць радыёрэлейныя лініі з выкарыстанне трапасфернай сувязі ва ўсіх звёнах, або толькі ў некаторых з іх. Працягласць такіх ліній можа дасягаць некалькіх тысяч кіламетраў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 505. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліпковіч Э. Б. Трапасферная радыёсувязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 505. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]