Траян Вайніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траян Вайніловіч
Сыракомля
Сыракомля
падчашы новагародскі[d]
з 1648
войскі новагародскі[d]
падкаморы новагародскі[d]
з 1673
3-і падчашы мсціслаўскі[d]
з 20 лютага 1646
Папярэднік Крыштаф Каменскі[d]
Пераемнік Людвік Казімір Вайніловіч

Смерць 1675
Род Вайніловічы
Бацька Стэфан Вайніловіч[d]
Жонка Юстына з Палубінскіх[d][1]
Бітвы

Траян Вайніловіч (пам. 1675) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Стэфана Вайніловіча (памёр да 1623 г.), падстолія слонімскага і заснавальніка барышынскай лініі. Меў брата Тамаша.

Быў падчашым новагародскім з 1648 года, войскім у 1654 годзе і падкаморым з 1673 года. Адзначыўся пры абароне Ляхавіцкага замка ад расійскіх войск у 1660 годзе.

У 1653 г. набыў маёнтак Барышын ад Аляксандра Шэмета, ад якога паходзіць назва лініі Вайніловічаў.

Меў значны ўплыў у Новагародскім ваяводстве, нават князь Багуслаў Радзівіл прасіў яго аб падтрымцы ўласных спраў на ваяводскім сойміку у 1666 г.

Памёр у 1675 годзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1652 года ў шлюбе з Юстынай, дачкой Станіслава Палубінскага, харужага і падкаморыя слонімскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 111. — ISBN 978-83-65880-76-5