Вайніловічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вайніловічы — шляхецкі род уласнага герба («Сыракомля» змененая) y Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай імперыі.

Паводле некаторых крыніц, заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.). Мелі зямельныя ўладанні ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Навагрудскім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з польскім гісторыкам С. Аўгусевічам, роднасныя сувязі паміж Вайніловічамі ўжо ў XVII—XVIII стагоддзях былі вельмі далёкімі, калі існавалі ўвогуле[1].

Савіцкая лінія[правіць | правіць зыходнік]

Савіцкая лінія была прызнана ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе[2]. У вывадовых дакументах пачынальнікам лініі пазначаўся Сямён Стэцькавіч[3].

Барышынская лінія[правіць | правіць зыходнік]

Назва барышынскай лініі звязана з Траянам, сынам Стэфана, які набыў маёнтак Барышын у 1653 годзе ад Аляксандра Шэмета[4].

  • Сямён
    • Стэфан (? —да 1623), падстолі слонімскі, заснавальнік барышынскай лініі
      • Траян (?—1675), падчашы мсціслаўкі (1648), войскі новагародскі (1658), падкаморы новагародскі (з 1669)
        • Ян Тэадор, падваявода новагародскі
        • Павел, падчашы слонімскі
      • Тамаш, стольнік мазырскі, харунжы ваўкавыскі
    • Іван, суддзя гродскі новагародскі

Макранскія лінія[правіць | правіць зыходнік]

Макранская лінія Вайніловічаў пачалася ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ад Мікалая Вайніловіча, які набыў Макраны[5][6].

  • Станіслаў, войскі новагародскі
    • Рамуальд[ru] (1714—1763), езуіт[7]
    • Ігнат, новагародскі земскі суддзя (1795)
      • Францішак, інстыгатар літоўскі
      • Мікалай (1751—?), новагародскі земскі суддзя (1790)
        • Юзаф (1781—?), навагрудскі павятовы маршалак
        • Міхал (1788—?), харунжы Слуцкага павета
        • Ксаверый (1798—?), капітан польскіх войскаў
          • Юзаф (1825—1882), слуцкі павятовы маршалак
            • Ксаверый (1863—1923)
              • Юзаф (1886 — 1940-я)
            • Апалінарый (1865—?)
            • Людвіг

Іншыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]