Перайсці да зместу

Трой Сіван

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трой Сіван
афр.: Troye Sivan
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1995(1995-06-05) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, аўтар-выканаўца, ютубер, кінаакцёр, спявак, кампазітар, музыкант, perfume executive
Кірунак поп-музыка, інды-поп, сінці-поп, дрым-поп і электрапоп[d]
Узнагароды
IMDb ID 2931989
troyesivan.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трой Сіван Мелет (англ.: Troye Sivan Mellet; нар. 5 чэрвеня 1995(1995-06-05), Яганэсбург[1]) — аўстралійскі акцёр , відэаблогер і спявак.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў ПАР, у 1997 годзе яго сям’я пераехала ў Аўстралію. Трой атрымаў дамашнюю адукацыю. Станам на 2014 год, жыве з бацькамі ў Перце. У сям’і акрамя яго яшчэ трое дзяцей. Сіван — яго сярэдняе імя, ён ужывае яго як свой сцэнічны псеўданім.

У 2007 годзе Трой дэбютаваў як тэатральны акцёр у ролі Олівера Твіста. У лютым 2008 года сыграў юнага Джэймса Хоўлета ў фільме «Людзі Ікс: Пачатак. Расамаха», запрошаны на гэтую ролю пасля таго, як агенты кастынгу прагледзелі шэраг відэаролікаў з ім.

Год Арыгінальная назва Пераклад на беларускую мову Роль
2009 X-Men Origins: Wolverine Людзі Ікс: Пачатак. расамаха Малады Джэймс
2010 Betrand The Terrible Бэртран Грозны Айс
2010 Spud Малёк Джон «Малёк» Мільтан
2013 Spud 2: The Madness Continues Малёк 2: Вар’яцтва працягваецца Джон «Малёк» Мільтан
2014 Spud 3: Learning to Fly Малёк 3: Вучымся лётаць Джон «Малёк» Мільтан

Музычная кар’ера Сівана пачалася ў 2006 годзе. Трой спяваў на тэлемарафоне Channel Seven Perth ў 2006, 2007 і 2008 гадах. У 2006 ён праспяваў у дуэце з пераможцам конкурсу «Australian Idol» Гаем Себасцьянам. Яго дэбютны незалежны альбом быў выпушчаны ў лютым 2008 года і змяшчаў пяць песень. У лютым 2010 года сваёй песняй адкрыў дабрачынны канцэрт «We Are The World 25 for Haiti», які мае мэтай збор грошай для ахвяр землятрусу на Гаіці.

Трой запісвае каверы на песні вядомых выканаўцаў, а таксама складае песні сам. Адной з яго самых вядомых кампазіцый з’яўляецца песня «The Fault In Our Stars», музыку і словы да якой ён самастойна напісаў. Песня была натхнёная аднайменнай кнігай Джона Грына.

У ліпені 2014 Трой выпусціў сінгл «Happy Little Pill» у падтрымку свайго першага афіцыйнага міні-альбома TRXYE. Рэліз міні-альбома, які складаецца з 5 песень, адбыўся 15 жніўня на мэйджар-лэйбле Universal. На сінгл «Happy Little Pill» таксама быў зняты відэакліп, прадстаўлены за некалькі дзён да рэлізу самога EP.

У сакавіку 2015 Сіван атрымаў прэмію «YouTube Music Awards 2015», увайшоўшы ў лік 50 выканаўцаў, якія сталі найбольш папулярнымі на YouTube ў папярэднім годзе.

26 ліпеня 2015 года Трой анансаваў свой дэбютны альбом «Wild», які складаецца з 6 трэкаў. Рэліз альбома адбыўся 4 верасня. У гэты ж дзень у падтрымку дыска быў выпушчаны аднайменны кліп (усяго запланавана серыя з 3 відэа).

У верасні 2012 года Трой пачаў ствараць штотыднёвыя відэаблогі на папулярным відэасэрвісе YouTube. Па стане на верасень 2015 года, Трой мае больш 3.500.000 падпісчыкаў, а яго відэа маюць звыш 200-ці мільёнаў праглядаў. Яго канал на YouTube уваходзіць у топ-20 самых прагляданых каналаў Аўстраліі.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўні 2010 года Трой прызнаўся сваёй сям’і ў тым, што ён гей. Роўна праз тры гады ён зрабіў публічны камінг-аўт, выклаўшы адпаведнае відэа ў Інтэрнэце.

Студыйныя альбомы

  • Blue Neighbourhood (2015)
  • Bloom (2018)
  • Something to Give Each Other (2023)
  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #1060402602 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.