Троіцкая царква (Белая Царква)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уніяцкі храм
Троіцкая царква
В. Белая Царква.jpg
54°38′33,58″ пн. ш. 29°18′15,29″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Белая Царква
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1590
Будаўніцтва пачатак XVI — XVII стагоддзе
Дата скасавання 1834
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000814шыфр 212Г000814
Стан руіны
Лагатып Вікісховішча Троіцкая царква на Вікісховішчы

Троіцкая царква — уніяцкі храм у в. Белая Царква, Чашніцкі раён. Помнік архітэктуры ранняга барока, збераглася часткова. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Збудавана ў пачатку XVII ст. на месцы драўлянай царквы XVI ст., збудаванай па фундацыі Багдана Сапегі пры базыльянскім манастыры. Разбурана ў 1930-я гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны аднанефавы храм з масіўнай вежай, таўшчыня сцен якой дасягае 1,75—2 м, і паўкруглай алтарнай апсідай. Асноўны аб'ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкай. Сцены ўмацаваныя контрфорсамі, два сярэднія злучаныя перспектыўнай аркай і ўтвараюць вялікі партал. Вузкія аконныя праёмы маюць паўцыркульныя завяршэнні. Квадратная ў плане трох'ярусная вежа-званіца завершаная шматгранным купалам з чатырма люкарнамі, сцены апрацаваныя пілястрамі і прафіляванымі карнізамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 22, 205, 243, 245, 252, 255, 259, 304.
  • Міхайлаўская царква // Кулагін, А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн., 2000. — С. 61.
  • Раманаў, Р. Чарэйскія святыні / Р. Раманаў // Мастацтва. — 2000. — № 6. — С. 33-35.
  • Храмы и приходы Витебской православной Епархии : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск, 2002. — С. 157—164.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]