Перайсці да зместу

Трухлякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трухлякі

Трухляк плоскі (Pytho depressus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pythidae Solier, 1834

Сінонімы
  • Ischyomiinae Champion, 1886
  • Osphyoplesiini
  • Pythinae Solier, 1834

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  678379
NCBI  295957
EOL  8607
FW  69531

Трухлякі (Pythidae) — сямейства жукоў падатраду разнаедных. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць пад карой пераважна хвойных парод. На Беларусі 2 віды, часцей трапляецца трухляк плоскі (Pytho depressus).

Даўжыня да 20 мм. Цела плоскае, чорнае з металічным зялёным, фіялетавым або чырвоным бляскам; брушка, вусікі і ногі чырвона-карычневыя. Вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя, патоўшчаныя на верхавінцы. Галава выцягнута ў галаватрубку. Сілкуюцца гнілым лубам, некаторыя драпежнікі. Лічынкі прадаўгаватыя, плоскія, карычняватыя або жоўтыя, з 2 вырастамі на заднім канцы цела.