Трыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыба (лац.: tribus, ад tribuo — дзялю, падзяляю) — тэрытарыяльная і выбарчая акруга Старажытнага Рыма, якая мела адзін голас у трыбутных каміцыях. Увядзенне тэрытарыяльных трыбаў прыпісваецца цару Сервію Тулію (VI стагоддзе да н.э.), які падзяліў рымскую тэрыторыю на 4 гарадскія і 17 сельскіх трыбаў. Пасля падчас заваявання Рымам Італіі колькасць іх узрасла да 35 (да 241 да н.э.).

Паводле рымскай традыцыі, найстаражытнае насельніцтва Рыма падзялялася на тры трыбы — Рамны (лаціняне), Тыцыі (сабіняне) і Луцэры (этрускі). Першапачаткова ў кожную трыбу ўваходзіла 100, затым — 300 родаў. Гэтыя тры трыбы і склалі рымскі народ. Яшчэ ў царскі час гэты падзел быў зрушаны прасторавым падзелам на 4 гарадскіх трыбы (г.з. tribus urbanae), і спачатку 17, а затым 31 сельскую трыбу (tribus rusticae).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]