Сервій Тулій
Сервій Тулій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Servius Tullius | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Луцый Тарквіній Прыск | ||||||
Пераемнік | Луцый Тарквіній Горды | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
VI стагоддзе да н.э. |
||||||
Смерць |
535 да н.э. Рым |
||||||
Бацька | Спурый Тулій | ||||||
Маці | Акрысія | ||||||
Жонка | Тарквінія Прымера | ||||||
Дзеці | Tullia Major[d] і Тулія Малодшая[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сервій Тулій (6 ст. да н.э.): 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Тулія і Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль.
Стаў царом па Тарквініі дзякуючы намаганням царыцы Танаквіль. Сервію Тулію прыпісваюцца ажыццяўленне дзяржаўнай рэформы, заснаванне храму Дыяны на Авенцінскім пагорку, а таксама заснаванне іншых храмаў.
Загінуў у выніку перавароту, здзейсненага ягоным зяцем Тарквініем Ганарлівым, прычым дачка Сервія Тулія, жонка новага цара, пераехала бацьку калясніцай.[1].
Імператар Клаўдзій, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цвердзіў, што сапраўдным імем Сервія Тулія, да самага займання трону, было этрускае імя Мастарна, і што той быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсуа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго таварыша Цэлія Вібену. Падобную гісторыю пераказваў і Клаўдзій, таму імаверна, што яна была вядомая і ў 3 ст. да н.э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі з'яўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі[1].
Зноскі
- ↑ а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сервій Тулій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).