Лаціны
(Пасля перасылкі з Лаціняне)
Індаеўрапейцы |
---|
Індаеўрапейскія мовы |
Індаеўрапейцы |
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Лаці́ны (лац.: Latini): італійскае племя (верагодна індаеўрапейскага паходжання), якое ў 1-м тыс. да н.э. насяляла гістарычную вобласць Лацый (Сярэдняя Італія).
Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Зазналі ўплыў этрускай культуры. Супольна з сабінамі заснавалі Рым (754—753 да н.э.). У 8 ст. мелі федэрацыю гарадоў — Лацінскі саюз. У 493 да н.э. Рым заключыў з лацінамі саюз, пасля Лацінскай вайны (440—438 да н.э.) устанавіў над лацінамі сваю ўладу. Частка лацінскіх гарадоў засталася свабоднай, частка атрымала абмежаванае рымскае грамадзянства.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. С.282.