Трыхаманадыды
Jump to navigation
Jump to search
Трыхаманадыды | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Trichomonadida Brugerolle & Lee 2000 | |||||||||||||||
|
Трыхаманадыды[1] (Trichomonadida) — шматлікі па сваім складзе атрад прасцейшых, які ўключае каменсалаў і эндапаразітычных жгуціканосцаў стрававальнай сістэмы і іншых унутраных оранаў жывёл і чалавека.
Аднаклетачныя прасцейшыя, адаптаваныя да анаэробных умоў існавання, валодаюць складанай будовай клеткі. Маюць 4—6 гладкіх жгуцікаў, адзін з іх накіраваны назад і ўтварае мембрану.
Размнажаюцца бясполым шляхам. Дзяленне ядра адбываецца па тыпу закрытага плеўрамітоза.
Найбольш поўна жыццёвы цыкл вывучаны ў патагеннай для чалавека трыхаманады вагінальнай (Trichomonas vaginalis).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4