Трыялецкі хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трыялецкі хрыбет
Trialeti Range at khashuri district.jpg
КраінаFlag of Georgia.svg Грузія
Трыялецкі хрыбет (Грузія)
Трыялецкі хрыбет
Trialeti Range at khashuri district.jpg
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Трыялецкі хрыбет[1] — горны хрыбет у Грузіі, на правым беразе Куры, на захад ад Тбілісі, даўжыня ацэньваецца ад 150 да 200 км, шырыня — каля 30 км. Хрыбет служыць буйным водападзелам. Утвораны вулканічнай дзейнасцю эпохі палеаген, складзены флішавымі і вулканагеннымі пародамі. З’яўляецца часткай Малога Каўказа. Распасціраецца ў субшыротным напрамку ад Ахалціхскай катлавіны ў Тбілісі: усходнія адгор’і хрыбта дасягаюць заходніх ускраін Тбілісі, а на захадзе ён распасціраецца ўздоўж Куры на паўднёвы захад ад Баржомі. Даўжыня горнай сістэмы з захаду на ўсход складае 144 км, максімальная шырыня — да 30 км. Горныя зморшчыны ўтвараюць веерную сістэму. Галоўны межавы грэбень хрыбта увянчаны вяршынямі вышынёй да 2800 метраў. Найвышэйшым пунктам хрыбта з’яўляецца, размешчаная ў заходняй частцы масіва, гара Шавіклда (груз. ყარაყაია) — «чорная скала», вышыня якой дасягае 2850 метраў над узроўнем мора.

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8