Перайсці да зместу

Трэмля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэмля
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Басейн 769 км²
Расход вады 2,92 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы
  Каардынаты 52°43′50,10″ пн. ш. 29°10′33,80″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
  Месцазнаходжанне за 2,7 км ад вёскі Міхнавічы
  Каардынаты 52°08′11,60″ пн. ш. 28°59′38,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Акцябрскі раён, Калінкавіцкі раён, Петрыкаўскі раён, Мазырскі раён
physical
Трэмля
Трэмля
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.

Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкага Палесся. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы (Калінкавіцкі раён). Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.

Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць да 39 сутак.

Асноўныя прытокі злева: рака Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі; справа — рака Ветка. У басейне Трэмлі возера Плясецкае.

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14—15, 24. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)