Трэмля (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Трэмля
Рака Трэмля.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 80 км
Басейн 769 км²
Расход вады 2,92 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы
 • Каардынаты 52°43′50,10″ пн. ш. 29°10′33,80″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Прыпяць
 • Месцазнаходжанне за 2,7 км ад вёскі Міхнавічы
 • Каардынаты 52°08′11,60″ пн. ш. 28°59′38,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Акцябрскі раён, Калінкавіцкі раён, Петрыкаўскі раён, Мазырскі раён
physical
Трэмля (рака)
Трэмля (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.


Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Злева: рака Мядзведзь, канава Дубнянская, канал Плясецкі. Справа: рака Ветка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкай нізіны. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак. Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае. У басейне Трэмлі возера Плясецкае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14—15, 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)