Трэці крыжовы паход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Richard coeur de lion.jpg
Крыжовыя паходы
1-ы крыжовы паход
Сялянскі крыжовы паход
Германскі крыжовы паход
Нарвежскі крыжовы паход
2-гі крыжовы паход
3-ці крыжовы паход
4-ы крыжовы паход
Альбігойскі крыжовы паход
Крыжовы паход дзяцей
5-ы крыжовы паход
6-ы крыжовы паход
7-ы крыжовы паход
Крыжовыя паходы пастушкоў
8-ы крыжовы паход
Паўночныя крыжовыя паходы
Крыжовыя паходы супраць гусітаў
Крыжовы паход на Варну

Трэці крыжовы паход (11891192) — паход, які пачаўся пасля захопу Саладзінам Іерусаліма. Кіраўнікамі выступілі Фрыдрых Барбароса, Філіп II Аўгуст і Рычард Львінае Сэрца.

Пасля няўдалага Другога крыжовага пахода аб’яднанае сірыйскае і егіпецкае войска пад камандаваннем Саладзіна выбіла еўрапейскія сілы з Святой зямлі і вярнула мусульманам у 1187 Іерусалім. Гэтая падзея адыграла важную ролю ў еўрапейскай палітыцы, паколькі французскі кароль Філіп і англійскі кароль Рычард аддаліліся ад канфлікту друг з другам і аб’ядналіся ў хрысціянскі саюз з аднолькавымі мэтамі і задачамі, а менавіта паўторнае вызваленне Святой зямлі ад арабаў.

У дадатак да крыжовага паходу далучыўся імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрых Барбароса, які са сваім вялікім войскам выдвінуўся праз Малую Азію, але памёр, не дайшоўшы да Іерусаліму, пры гэтым наказаўшы войску вярнуцца на радзіму.

Падчас кампаніі хрысціянская кааліцыя дасягнула некаторых вайсковых поспехаў. Бітва каля сцен Акры была самай жорсткай за ўвесь крыжовы паход, неўзабаве пасля бітвы 2 верасня 1192 Рычард і Саладзін падпісалі мірны дагавор, паводле якога Іерусалім заставаўся пад арабскім кантролем, але быў адчынены для хрысціянскіх паломнікаў з Еўропы. Англійскі кароль пакінуў Святую зямлю 9 кастрычніка таго ж года. Паход асуджаўся як правал і прывёў да Чацвёртага крыжовага пахода.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]