Сёмы крыжовы паход

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сёмы Крыжовы паход
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы
Seventh crusade.jpgЛюдовік IX з войскамі ў Крыжовым паходзе
Дата 12481254
Месца Егіпет, Сірыя
Вынік перамога мусульман
Змены ніякіх
Праціўнікі
Камандуючыя
Flag of Ayyubid Dynasty.svg ас-Саліх Аюб
Flag of Ayyubid Dynasty.svg Mameluke Flag.svg Шаджар ад-Дур
Mameluke Flag.svg Фарыс ад-Дзін Актай
Mameluke Flag.svg Кутуз
Mameluke Flag.svg Фахр ад-Дзін Юсуф
Mameluke Flag.svg Айбек
Mameluke Flag.svg Бейбарс I[1][2][3][4]
Сілы бакоў
15,000[5]
  • 2,400—2,800 рыцараў
  • 5,000 арбалетчыкаў
Страты
амаль уся армія малаважныя
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Сёмы крыжовы паходкрыжовы паход караля Францыі Людовіка IX у 12481254 гадах. Крыжакі былі разбіты ў дэльце Ніла, кароль быў узяты ў палон і быў вымушаны выплаціць выкуп у 800 000 безантаў за сваё вызваленне.

Richard coeur de lion.jpg
Крыжовыя паходы
1-ы крыжовы паход
Сялянскі крыжовы паход
Германскі крыжовы паход
Нарвежскі крыжовы паход
2-гі крыжовы паход
3-ці крыжовы паход
4-ы крыжовы паход
Альбігойскі крыжовы паход
Крыжовы паход дзяцей
5-ы крыжовы паход
6-ы крыжовы паход
7-ы крыжовы паход
Крыжовыя паходы пастушкоў
8-ы крыжовы паход
Паўночныя крыжовыя паходы
Крыжовыя паходы супраць гусітаў
Крыжовы паход на Варну

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1244 годзе харэзмійцы, ратуючыся ад мангольскага нашэсця, на сваім шляху ў Егіпет захапілі Іерусалім. Іх мэтай было злучэнне з егіпецкімі мамлюкамі, якія запрасілі іх для сумеснага супрацьстаяння мангольскай пагрозе. Іерусалім быў спустошаны і разбураны. Падзенне горада не аказала асаблівага ўздзеяння на хрысціян, таму што на працягу двух стагоддзяў Іерусалім не раз пераходзіў з рук у рукі. Заклікі Папы Інакенція IV не мелі ніякага ўплыву на еўрапейскае рыцарства.

Германскі імператар Фрыдрых II быў заняты барацьбой з Папам Рымскім, англійскі кароль Генрых III быў заклапочаны вайной з баронскай апазіцыяй на чале з Сімонам дэ Манфорам. Кароль Венгрыі Бела IV аднаўляў сваё каралеўства з попелу пасля разбуральнага мангольскага нашэсця 1241 года. У паходзе быў зацікаўлены толькі французскі кароль Людовік IX, які спецыяльна для гэтага падпісаў мірнае пагадненне з англійскім каралём. У 1245 годзе Людовік публічна абвясціў пра свой намер узначаліць чарговы крыжовы паход. Французскі кароль паслаў Мацвея Парыжскага з запрашэннем да ўдзелу ў будучым прадпрыемстве да нарвежскага караля Хокану IV, аднак заклікі французскага пасла апынуліся бясплоднымі.

Кампанія[правіць | правіць зыходнік]

Дэльта Ніла ў XIII стагоддзі

Францыя была адной з наймацнейшых дзяржаў у Еўропе ў той час. У Пуату кіраваў брат Людовіка IX Альфонс дэ Пуацье, які далучыўся да яго ў крыжовым паходзе. Іншы брат, Карл I Анжуйскі, таксама падтрымаў караля. З 1245 года на працягу наступных трох гадоў Людовік IX збіраў царкоўную дзесяціну і ў 1248 годзе сфарміраваў 15-тысячнае войска, якое ўключала 3000 рыцараў і 5000 арбалетчыкаў на 36 суднах. Крыжакі адплылі з портаў Эг-Морта, пабудаванага спецыяльна для падрыхтоўкі да крыжовага паходу, і Марселя[5]. Для фінансавання экспедыцыі было прыцягнута прыкладна 1,5 млн ліраў, што рабіла паход вельмі дарагім прадпрыемствам. Тым больш, многім арыстакратам, якія далучыліся да паходу, прыйшлося займаць грошы з каралеўскай казны.

У 1249 годзе французскія войска пад камандаваннем караля Людовіка IX пачалі Сёмы крыжовы паход. Французы на шляху ў Егіпет высадзіліся на Кіпры, дзе перачакалі зіму. Падчас знаходжання французаў на востраве кароль вёў актыўныя перамовы з іншымі хрысціянскімі кіраўнікамі і манархамі. Пра дапамогу караля прасілі Лацінская імперыя, Антыяхійскае княства і тампліеры. Тым не менш, Егіпет застаўся галоўным аб'ектам крыжовага паходу, і 6 чэрвеня французы захапілі Дам'ету без сур'ёзнага супраціўлення з боку егіпцян. Егіпет, па думцы караля, павінен быў стаць базай для нападу на Іерусалім, дзякуючы яго сельскагаспадарчым рэсурсам.

Тым часам разліўся Ніл, і крыжакі апынуліся замкнёнымі ў Дам'еце на цэлых шэсць месяцаў. За гэты час французскія салдаты ў значнай меры страцілі баявы дух, аддаўшыся рабаванням і прыемнасцям. Кароль меркаваў выкарыстаць Дам'ету ў якасці апорнага пункта для правядзення далейшых аперацый у Сірыі.

Мусульманскі гісторык XV стагоддзя аль-Макрызі згадвае пра ліст, які адправіў Людовік IX султану ас-Саліх Аюбу:

« Як ты ведаеш, я кіраўнік хрысціянскага народа, і я ведаю, што ты кіраўнік мусульманскага народа. Народ Андалусіі дае мне грошы і дары, у той час як мы кіруем імі, як скатом. Забіваем іх мужчын і мы робім іх жанчын удовамі. Бяром хлопчыкаў і дзяўчынак як палонных і пакідаем іх дамы пустымі. Я ўжо сказаў табе дастаткова і падыходжу да канца, так што цяпер, нават калі… ты будзеш у мяне на вачах цалаваць крыж у знак падпарадкавання, усё гэта не пераканае мяне не забіць цябе. Калі твая зямля будзе маёй, то гэта будзе падарунак для мяне. Калі зямля будзе твая, і ты пераможаш мяне, той ты возьмеш верх. Я сказаў табе і я цябе папярэдзіў пра маіх воінаў, якія падпарадкоўваюцца мне. Яны запоўняць палі і горы, іх незлічона, нібы галькі. Яны прыйдуць з мячом разбурэння.[6] »

У лістападзе кароль пачаў наступ на Каір, а атрад на чале з братам караля Робертам д'Артуа падышоў да горада Эль-Мансуру. Тым часам памёр ас-Саліх Аюб, і яго ўдава Шаджар ад-Дур прывяла да ўлады яго сына Туран-шаха, які ўзначаліў супраціўленне французам. 8-11 лютага 1250 года крыжакі пацярпелі паражэнне ў бітве пры Эль-Мансуры, сам Роберт д'Артуа загінуў у бітве.

Галоўныя сілы французаў на чале з каралём неўзабаве былі атакаваны мамлюкскім военачальнікам Бейбарсам. У гэтай бітве французы пацярпелі няўдачу, аднак замест таго, каб адступіць да Дам'еты, Людовік IX прыняў пагібельнае рашэнне аблажыць Эль-Мансур. Гэта акцыя скончылася сумна: каралеўскія войскі падкасілі голад і хваробы.

У сакавіку 1250 года, калі армія была на грані знясілення, Людовік паспрабаваў адступіць да Дам'еты, аднак быў нагнаны мамлюкамі і разбіты ў бітве пры Фарыскуры. Яго саслабленыя і дэмаралізаваныя войскі былі знішчаны мамлюкамі, а сам ён патрапіў у палон. Хворы на дызентэрыю кароль быў аддадзены пад назіранне арабскага лекара. У маі таго ж года палонныя французы з каралём былі адпушчаны за выкуп у 800 000 безантаў. Палова гэтай сумы паводле дагавора была выплачана яшчэ да таго, як Людовік IX павінен быў пакінуць Егіпет. Акрамя таго, паводле ўмоў дагавора егіпцянам вярталася Дам'ета. Адразу ж пасля вызвалення кароль з ацалелымі воінамі адплылі ў Акру — апошнюю апору ўлады крыжакоў на Усходзе[7][3].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Людовік IX заключыў саюз з мамлюкамі, якія ў той час былі супернікамі султана Дамаска, і са сваёй новай базы ў Акры пачаў аднаўляць гарады крыжакоў, у прыватнасці Яфу і Сідон[8]. Хоць гэтыя гарады фармальна належалі Кіпрскаму каралеўству, Людовік IX дэ-факта стаў іх кіраўніком. У 1254 годзе ў караля скончыліся грошы, да таго ж яго прысутнасць патрабавалася ў Францыі, дзе памерла яго маці і рэгент Бланка Кастыльская. Перад ад'ездам ён сфарміраваў пастаянны французскі гарнізон у Акры, сталіцы Іерусалімскага каралеўства пасля страты Іерусаліма.

У 1255 годзе ў Сірыю ўвайшлі атрады мамлюкаў і знішчылі там апошнія ачагі супраціўлення крыжакоў. У 1270 годзе французскі кароль ініцыяваў Восьмы крыжовы паход, але ён таксама скончыўся правалам. У 1291 годзе мусульмане захапілі Акру[9].

Падзеі Сёмага крыжовага паходу былі апісаны Жанам дэ Жуанвілем (ён быў яго непасрэдным удзельнікам), Мацвеем Парыжскім і шматлікімі мусульманскімі гісторыкамі.

Зноскі

  1. Hinson, p.393
  2. Abu al-Fida
  3. 3,0 3,1 Al-Maqrizi
  4. Ibn Taghri
  5. 5,0 5,1 J. Riley-Smith, The Crusades: A History, 193
  6. Al-Maqrizi, p. 436/vol.1
  7. Watterson, Barbara. The Egyptians. Blackwell Publishing, 1998. page 261
  8. Joinville and Villehardouin: Chronicles of the Crusades, translated by M.R.B. Shaw, pages 295-316, Penguin Classics: New York, 1963
  9. Keen, p. 94

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ансимов А. Седьмой Крестовый поход, 1248—1254 гг
  • Abu al-Fida, The Concise History of Humanity
  • Al-Maqrizi, Al Selouk Leme'refatt Dewall al-Melouk, Dar al-kotob, 1997. In English: Bohn, Henry G., The Road to Knowledge of the Return of Kings, Chronicles of the Crusades, AMS Press, 1969
  • Ibn Taghri, al-Nujum al-Zahirah Fi Milook Misr wa al-Qahirah, al-Hay'ah al-Misreyah 1968
  • Jean de Joinville, Histoire de Saint Louis, 1309
  • Keen, Maurice (editor). Medieval Warfare. Oxford University Press, 1999. ISBN 0-19-820639-9
  • Konstam, Angus (2002). Historical Atlas of The Crusades. Thalamus Publishing. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]