Трэчэнта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трэчэнта (іт. trecento — літар. трыста, а таксама 1300-я гг.) — прынятая ў італьянскай мове назва XIV ст.

У гісторыі мастацтва і культуры «трэчэнта» выкарыстоўваецца для абазначэння пэўнага перыяду ў развіцці італьянскага мастацтва Адраджэння — перыяду Протарэнесансу. Вядучым відам выяўленчага мастацтва трэчэнта быў жывапіс: найбольш тыповая — сіенская школа жывапісу. У той час тварыў вялікі фларэнтыец, родапачынальнік рэалістычнага кірунку Джота дзі Бандонэ.

У літаратуры трэчэнта адбыўся паварот да гуманізму: тварылі Дантэ, Петрарка, Бакача.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]